Словы "родны край" не заўсёды азначаюць для розных людзей адно і тое ж. Для некаторых родны край - гэта месца, дзе яны нарадзіліся. Для іншых - дзе яны пражылі большую частку жыцця. Але часам родным краем становіцца месца, дзе ты быў усяго раз. Проста так склалася, што менавіта гэта тое месца, дзе ты адпачываеш душой і сэрцам.
Я называю родным краем вёску, дзе жывуць мае бабулі і дзядулі, дзе нарадзіліся мае мама і тата. Так склалася, што нарадзіліся яны ўсе ў адной вёсцы. І нядзіўна, што ў дзяцінстве я праводзіў там цэлае лета і амаль усе святы: то ў адных дзядулі і бабулі, то ў другіх.
Вёска гэтая невялікая, але тым яна мне і падабаецца. Там няма мітусні і шуму, як у горадзе. Там можна адпачыць ад тэлевізара, тэлефона і інтэрнэту.
А якая там прыгожая прырода! Непадалёку знаходзіцца лес, дзе расце мноства грыбоў і ягад. А трохі далей ад яго размяшчаецца возера, куды мы з бацькамі хадзілі летам купацца.
<span>Мая вёска - гэта тое месца, адкуль ад'язджаеш адпачылым, нават калі ты ўвесь час працаваў на гародзе. На жаль, цяпер у мяне радзей атрымліваецца бываць там. Але ў бліжэйшую нядзелю я абавязкова туды з'езджу, я абяцаю.
</span>
Прыметник,п.ф-матчын,марфалагичныя прыметы: прыналежны,жаночы род,адзиночны лик,назоуны скл,выказник.
Грэбнем называюць лёгкую пласцiнку з зубамi. (апавядальны) Якая пара года надышла? (пытальны) Раней свой грэбень быў у кожнай жанчыны i дзяўчынкi. (апавядальны) Доўгiя валасы расчэсвалi грэбнем, запляталi ў косы. (апавядальны) Давайце сходзiм сонечным асеннiм днём у журавiны! (пабуджальны) Ён быў вядомы як музычны iнструмент. (апавядальны) Умельцы закладвалi ў яго палоску паперы i дзьмулi. (апавядальны) Якiя гукi можна пачуць у лесе восенню? (пытальны)
Калi выпiсаць толькi апавядальныя сказы, атрымаецца <u>тэкст</u>:
Грэбнем называюць лёгкую пласцiнку з зубамi. Раней свой грэбень быў у кожнай жанчыны i дзяўчынкi. Доўгiя валасы расчэсвалi грэбнем, запляталi ў косы. Ён быў вядомы як музычны iнструмент. Умельцы закладвалi ў яго палоску паперы i дзьмулi.
Назва: Грэбень.