- Мама, адгадай: колькi будзе, калi да трынаццацi дадаць пяць ?
- А у цябе колькi выйшла ? - запытала мацi.
- Не скажу. Ты спачатку скажы.
Мацi паглядзела на сына i сказала:
- Васемнаццаць.
- Правiльна, - пагадзiуся Коля i запiсау у сшытак.
- А калi ад васямнаццацi адняць шэсць, колькi будзе? - спытау бацька.
- Не скажу. Ты сам спачатку злiчы. - адказау Коля.
- Хiтруеш. Хочаш, каб за цябе задачы рашала мацi, - пакiвау пальцам бацька. Сам падумай.
Коцiк i гаспадар
Жыу коцiк у хатцы. З iм гуляу гаспадар у клубочак. Коцiк ганяуся за клубочкам. Гаспадар прыносiу коцiку паесцi рыбкi.
Яму вельми была весела, што ён нi хацеу есцi.
Вось ужо ён разматау клубочак да канца.Быу ужо вечар. I гаспадар i коцiк ляглi спаць.
<span>Людзі ўсяго свету любяць спорт і гульні. Спорт ўмацоўвае людзей, трымае іх у форме, робіць больш арганізаванымі і дысцыплінаванымі. Некаторыя людзі займаюцца спортам дзеля здароўя, а некаторыя – прафесійна. Спорт – гэта культура цела, розуму, паводзін. У кожным горадзе шмат стадыенаў, спортплощадок, басейнаў, футбольных палеў. Практычна ўсе віды спорту папулярныя ў нашай краіне, але футбол, фігурнае катанне і тэніс карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Існуе шмат людзей, якім падабаецца бег трушком. Раніцай і ўвечар можна бачыць людзей, I якія бегаюць у парках, на стадыенах і нават на вуліцах. У кожнай школе вучні праводзяць шмат часу, займаючыся спортам. Перш за ўсе, у іх есць ўрокі фізкультуры. І пасля школы яны могуць трэніравацца ў розных спортклубах і секцыях, займаючыся рознымі відамі спорту. У нашай краіне шмат увагі надаецца прафесійнаму спорту. Кожны год праводзіцца шмат спартыўных спаборніцтваў, спартакіад і алімпіяд. Раз у чатыры гады ў розных краінах праводзяцца Алімпійскія гульні. Гэта вялікае спартыўнае спаборніцтва лепшых спартоўцаў свету. Што тычыцца мяне, я гуляю ў настольны тэніс (пінг-понг). Ен патрабуе рухомасці, жвавасці і шмат энергіі. Ен падтрымлівае чалавека ў добрай форме. Я гуляю ў тэніс пяць гадоў, але чым больш я гуляю, тым больш мне гэта падабаецца.
Я выбіраю спорт, таму што вельмі люблю займацца спортам і лічу яго самым галоўным выбарам у сваім жыцці. Спорт-гэта рух, жыццё. Некаторыя лічаць, што спорт бескарыснае марнаванне часу. Я не разумею такіх людзей. Як можна жыць без спорту! Я не ўяўляю чалавека, які, не катаўся на каньках, ні разу не станавіўся на лыжы ці не гуляў у футбол. Спорт – гэта цудоўная рэч, гэта зносіны, новыя сябры. Бо падчас спаборніцтваў знаемішся са сваімі аднагодкамі. Спорт дапамагае быць вяселым, бадзерым і жыццярадасным. Спорт – гэта прыгажосць. Якое велізарнае задавальненне я атрымліваю ад лыжнай прагулкі або гульні ў футбол.
Мая альтэрнатыва – гэта спорт, здаровы лад жыцця. Яны ствараюць добры бадзеры настрой арганізму. Спортам трэба займацца пастаянна. Неабходныя гімнастыка, прабежка, гульні ў футбол, валейбол, баскетбол. Катанне на каньках, санках, ровары, плаванне ў рацэ. Нават проста прагуляцца і пагуляць у снежкі зімой. Гэта таксама спорт. Хто займаецца спортам, заўседы вяселы, здаровы, менш схільны да хвароб.</span><span>Я вельмі люблю спорт, асабліва футбол. У нас у вёсцы, на ўскрайку лесу есць спортпляцоўка для футбола і валейбола. Летам мы гуляем на кожны дзень. Па вечарах збіраемся з хлопцамі, дзелімся на каманды і спаборнічаем. Днем купаемсяў рацэ. Зімой – катаемся з горкі на санках, ходзім на лыжах. З такіх маленькіх добрых перамог над сабой складаецца вялікі поспехі. І тады чалавек шчаслівы! Гэтую радасць адкрыцця для сябе я ўжо зрабіў. Я зусім не хварэю прастуднымі захворваннямі, таму, што спорт загартаваў мой арганізм.
А калі дакладна абраць для сябе від спорту, які адпавядае тваім магчымасцям, навучыцца разумна, спалучаць заняткі спортам з вучобай, то перад табой могуць адкрыцца і алімпійскія вяршыні, заваяваныя выдатнымі спартсменамі нашай краіны.</span>
<span>Драма "Раскіданае гняздо" напісана Я. Купалам у 1913 г. на аснове фактаў з сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Я. Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. Галоўны герой драмы — Сымон, старэйшы сын Зяблікаў. Гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. Ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. "Свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся", — гаворыць ён. Зоська і Незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом: "Птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны!". Вобраз Сымона пададзены ў развіцці. Спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. Упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. Як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, Сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. На бацькавай магіле ён дае клятву "жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленага гнязда,... хай б'юць, рэжуць, катуюць". На прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу Сымон рашуча адказвае: "Пакарыцца?.. Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць". Прымірыцца з панічом для Сымона— гэта здрадніцтва, адступніцтва. Становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае Зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на "загубу, на глум вечны". Шлях да актыўнай і дзейснай барацьбы Сымон адшукаў не адразу. Пераканаўшыся ў марнасці намаганняў сваімі сіламі дабіцца справядлівасці, Сымон пачынае задумвацца над сэнсам бацькавых слоў, што "трэба розумам ваяваць, а не тапаром". Пад уплывам перажытага (смерці бацькі, страты зямлі і хаты, ганьбы Зоські), а таксама агітацыі Незнаёмага погляды галоўнага героя драмы на шляхі вызвалення з няволі мяняюцца: "I я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. Годзе крыўды, годзе няпраўды!" Разам з Незнаёмым ён ідзе "на вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!" На гэтым сходзе, па словах Незнаёмага, будзе вырашацца пытанне аб тым, як выгнаць з роднай зямлі страшнага смока-упыра, як далей змагацца за поўнае вызваленне. Такім чынам, на прыкладзе Сымона Я. Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора.</span>