Вяртанне ў бацькоўскі дом, родныя мясціны - паход у будучыню.
«Ніякія думы чорныя не змогуць», даводзіць герой М. Гарэцкага мудры дзед Яхім студэнту Архіпу, калі будзе моцнай сувязь з родным карэннем, калі «часцей у роднае гняздзечка» залятаць і чэрпаць там, у гэтай святой прошчы сілы, што дапамогуць выстаяць у любыя буры і віхуры.
Любоў да сваіх вытокаў, «роднага гняздзечка» - гэта не проста пачуццё, а інстынкт усяго жывога. Такі ж самы, як і інстынкт самазахавання. I чым мацнейшы ён у чалавеку, тым мацнейшая яго сувязь з родным карэннем, тым устойлівей будзе чалавек на зямлі.
Пісьменнікі вывяраюць сваіх герояў інстынктам лёту, выпрабоўваюць матывамі вяртання ў родныя гнёзды.
Галоўнаму герою рамана Я. Брыля «Птушкі і гнёзды» Алесю Руневічу, як быў яшчэ хлапчуком, маці, прадучы кудзелю, расказвала, што смецюхі, якія на дварэ грабуцца разам з вераб'ямі, - гэта жаўранкі. Тыя самыя жаўранкі, што вясною звіняць з паднябесся званочкамі. А ўзімку, халадамі ды завеямі, грабецца сабе ў конскім гноі ды толькі цвіркае. I нікуды ён не ляціць...
Шэрым смецюхом, што вось сядзіць ды толькі цвіркае, здаўся Алесю Змітрук Саладуха, зямляк з Навагрудчыны.
Птушкай паляцеў бы ён туды, дзе авёс косяць, дзе бульбянішчы пахнуць, а каля градаў пройдзеш - есці захочацца. А як да справы - «я гэта ў кут». Хораша гаварыў Змітрук, што па ядзе ў няволі яшчэ можна пражыць, але ж нуда чалавека поедам есць. Але толькі гаварыў. Ад Алесевай прапановы рыхтавацца да палёту, а потым і ляцець разам адмовіўся. Не пераканалі і Алесевы довады, што родная зямля гарыць у полымі вайны, а яны стаяць на гэтым беразе ды пазіраюць: «А маем мы права стаяць, чакаць, пакуль народу нашаму так цяжка?»
Лета - лепшы час году, таму што летам не трэба хадзіць у школу, а можна займацца тым, чаго душа пажадае.
Мінулае лета парадавала нас надвор'ем. Было дастаткова гарачых дзён, каб пазагараць і накупацца ўдосталь. Многія мае сябры ездзілі з бацькамі на мора, але мне здаецца, што і ў нас на радзіме было надвор'е і ўмовы не горшыя, чым там.
Я на мора не ездзіў. Як і кожны год, я правёў лета ў вёсцы. Я праводжу там кожнае лета з самага майго нараджэння. Так атрымалася, што мае бацькі родам з адной і той жа вёскі. Цяпер там жывуць усе мае дзядулі і бабулі. Менавіта ў іх я па чарзе і жыву летам.
У нашай вёсцы шыкоўная прырода. Яна амаль з усіх бакоў акружаная лесам, дзе расце мноства грыбоў і ягад. У канцы лета мы часта хадзілі туды па іх. З грыбоў там растуць баравікі, чырвонагаловікі, падбярозавікі, лісічкі, маслякі і многія іншыя. З ягад - брусніцы, чарніцы, буякі і суніцы. Ні аднаго разу мы не прыходзілі з лесу з пустымі рукамі.
У лесе водзяцца дзікія жывёлы. Я сам бачыў змей: вужоў і гадзюк - і вавёрку. Аднойчы пасярод вёскі мне сустрэўся заяц. А яшчэ неяк, выйшаўшы рана раніцай у двор, мы ўбачылі на яблыні цэлую зграю соваў.
На поўнач ад вёскі ёсць возера. Там вельмі чыстая вада і жоўты пясок на беразе. Каля гэтага возера вельмі прыемна загараць. Акрамя таго, у возеры водзіцца рыба. Мы з татам некалькі разоў ездзілі туды на рыбалку з начлегам. Няма нічога смачней, чым вуха са свежазлоўленных карасёў, лінёў і плоткі. А ўжо са шчупаком, запечаным з гароднінаю, наогул нічога не параўнаецца!
Адпачынак на прыродзе загартаваў маё цела і зрабіў яго больш здаровым. А пра розум мне давялося паклапаціцца самому. Добра, што ў нашай вёсцы ёсць бібліятэка. Я запісаўся туды і за лета паспеў перачытаць амаль усю прадстаўленую там дзіцячую літаратуру.
Мне было вельмі шкада, што лета скончылася. Але, з іншага боку, восенню я змог сустрэцца са сваімі школьнымі сябрамі, падзяліцца ўражаннямі пра лета, пахваліцца загарам, які ў мяне лепшы, чым у тых, хто ездзіў на мора.
Бывай, лета! Сустрэнемся ў наступным годзе.
Кот Максім ляжау у баразне, лопаючы хвастом па бульбоуніку , і зацікаулена назірау,як грабуцца у пыле куры.
1 пара-антонімы, 2-антонімы, 3-сінонімы, 4-антонімы, 5-сінонімы, 6-сінонімы, 7-сінонімы, 8-антонімы, 9-антонімы, 10-сінонімы