1 "...абвешчана вайна з прусами..."
2 "Увечары салдаты гасцявали у хутарку"
3 " Нарання будзе бой"
4 "Зацихли грамады "
5 "У Янавай хаце за сталом сядзяць нямецкия пехацинцы"
6 "Сумныя малюнки"
7 "Хутарок цямнеючаю плямаю астаецца далека адзадзи"
Я жыву ў Слоніме з самага нараджэння і вельмі люблю гэты горад.
Слонім - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Ён быў заснаваны на пачатку адзінаццатага стагоддзя, а ў летапісе ўпершыню згадваецца ў 1252 годзе. За доўгія гады свайго існавання горад неаднаразова разбураўся ў выніку варожых нашэсцяў, але кожны раз ўздымаўся з попелу і руін.
Сёння Слонім - раённы цэнтр Гродзенскай вобласці. Гэта не вельмі вялікі горад: насельніцтва Слоніма складае ўсяго каля 50 000 чалавек, а яго плошча - 46 квадратных кіламетраў.
Нягледзячы на невялікія памеры горада, тут ёсць чым палюбавацца. У сярэдзіне мінулага стагоддзя на ўскрайку Слоніма быў знойдзены слонімскі ідал, які цяпер захоўваецца ў Слонімскім краязнаўчым музеі. Для аматараў архітэктуры ў горадзе ёсць праваслаўны сабор і каталіцкі храм. У дзесяці кіламетрах ад Слоніма знаходзіцца найвядомы Жыровіцкі праваслаўны манастыр.
Для тых, хто захапляецца спортам, у горадзе пабудаваныя тры стадыёны. Тут таксама ёсць свой футбольны клуб, які называецца "Слонім". У Слонімскім раёне нарадзіўся вядомы беларускі спартсмен-лёгкаатлет Іван Ціхан.
Аматары прыроды могуць выехаць з горада і наведаць Слонімскі раён, сорак працэнтаў якога занятыя лясамі. Там можна збіраць грыбы і ягады. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Шчара і Іса, на скрыжаванні якіх і ўзнік горад Слонім. У гэтых рэках водзіцца шмат рыбы, якую можна лавіць.
Увогуле, у нашым цудоўным горадзе забавы знойдуцца на любы густ. Калі вы яшчэ ніколі не былі ў Слоніме, то абавязкова прыязджайце - не пашкадуеце.
Сёння выглянула сонейка
Пайшоў я ў лес
Бульба была вельмі смачная