Горад Слонiм
Я жыву ў Слоніме і вельмі люблю гэты горад.
Слонім - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Ён быў заснаваны ў 1252 годзе.
Слонім - раённы цэнтр Гродзенскай вобласці. Насельніцтва Слоніма складае ўсяго каля 50 000 чалавек, а яго плошча - 46 квадратных кіламетраў.
Нягледзячы на невялікія памеры горада, тут ёсць чым палюбавацца. У сярэдзіне мінулага стагоддзя на ўскрайку Слоніма быў знойдзены слонімскі ідал, які цяпер захоўваецца ў Слонімскім краязнаўчым музеі. Для аматараў архітэктуры ў горадзе ёсць праваслаўны сабор і каталіцкі храм. У дзесяці кіламетрах ад Слоніма знаходзіцца найвядомы Жыровіцкі праваслаўны манастыр.
Для тых, каму спадабаецца спорт, у горадзе пабудаваныя тры стадыёны. Тут таксама ёсць свой футбольны клуб, які называецца "Слонім". У Слонімскім раёне нарадзіўся вядомы беларускі спартсмен-лёгкаатлет Іван Ціхан.
Аматары прыроды могуць выехаць з горада і наведаць Слонімскі раён, сорак працэнтаў якога занятыя лясамі. Там можна збіраць грыбы і ягады. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Шчара і Іса, на скрыжаванні якіх і ўзнік горад Слонім. У гэтых рэках водзіцца шмат рыбы, якую можна лавіць.
У нашым цудоўным горадзе забавы знойдзiцца на любы густ. Калі вы яшчэ ніколі не былі ў Слоніме, то абавязкова прыязджайце ў госцi. Усiх запрашаю!
1) Яна ўвайшла порстка, паружавелая, свежая. (выдзяляем азначэнні коскамі, бо ад азначаемага слова ЯНА іх аддзяляюць іншыя члены сказа + азначаемае слова з'яўляецца займеннікам)
2) Мала хто з іх тады, маладых, вясёлых, застаўся жыць у гэтым доме. (тое самае, што і ў першым)
3) Голас маці, лагодны і клапатлівы, даляцеў аднекуль здалёк з пакінутай зямлі. (выдзяляем азначэнні коскамі, бо яны стаяць пасля азначаемага слова і маюць падкрэсленую сэнсавую нагрузку)
Літара е абазначае 2 гукі ў пачатку слова, пасля галосных, пасля апострафа і мяккага знака.
Адказ: 3,4,5.
После этих зычных пишутся твердые галосные,или мягкие но через апостроф
Скрып-ка. Па-ра-нос. Я думаю так