Лешие бывают злыми когда что-то случается не по их воле, или когда они видят что люди нечестные,лживые , или когда кто-то нарушает правила леса,обижает животных . А не выпускают людей для того чтобы дать им урок как жить в лесу,или для того что бы хулиганы подумали над своим поведением. Но это справедливо,потому что лешие- хранители лесов !
Если это сказка то=это сказка учит тому что если ты будешь добрая и трудолюбивая ты будешь получать подарки и радость, а если будешь злая жадная и ленивая то ничего не выйдет и тебя никто не полюбит и не оценит.
Недр-<span>1. То, что находится под земной поверхностью. В недрах Земли. Разработка недр (добыча полезных ископаемых). 2. перен. Внутренность, среда, область, в к-рой что-н. происходит, из к-рой что-н. исходит. В недрах души....
Ныне-сейчас
</span>
Держи! Серж Мілеўскі — адзін з герояў аповесці К. Чорнага «Насцечка». Ён быў вышэйшы і мацнейшы за сваіх аднакласнікаў, лепш за іх апрануты. Але пісьменнік падкрэслівае, што «ў вачах яго свяцілася гэтулькі самазадавальнення, гэтулькі ўцехі з самога сябе, што здавалася, — гэты маладзенькі францік зараз заплюе вочы ўсяму свету».
Серж — нахабны, злосны і адначасова труслівы, баіцца адказваць за свае ўчынкі. Ніхто і не чакае ад Сержа нічога добрага. Ён, нібы сыты і распешчаны звярок, «палюе» на дзяўчатак. Яго цешаць іх пакуты, слёзы. Не паважае Серж і старэйшых: пажылога чалавека называв дурнем і старым чортам.
Сержа не любілі ў класе. У яго не было сяброў, акрамя белабрысага Мішкі, які прымаў удзел ва ўсіх Сержавых помстах. Адносіны Сержа і Мішкі былі толькі падобныя на сяброўскія. Хлопцы разам помсцілі старому чалавеку, разам наведвалі школьны буфет. Але сапраўднымі сябрамі яны не былі. Мішка карыстаўся Сержавымі здабыткамі, а на тое, каб дапамагчы аднакласніку пазбавіцца памылак, Мішкі не хапала. Аўтар называв яго падхалімам і падлізнікам.
Серж хацеў, каб яго лічылі героем, але няправільна разумеў геройства і зусім не ведаў, што такое сапраўдная дружба. Ён не любіў працаваць, не ўмеў ладзіць з аднакласнікамі, у яго былі абмежаваныя інтарэсы. Серж думаў, што калі яго бацька карыстаецца аўтарытэтам у горадзе, то частка бацькавай славы дастанецца і яму.
Серж не паважаў сваіх бацькоў, даваў загады бацьку, мог крыкнуць на маці. Ён ніколі не сумняваўся, што бацька або маці выканаюць усе яго жаданні. Серж нават не прасіў у бацькоў машыну, грошы, а патрабаваў. 3 кожным разам хлопчык станавіўся ўсё больш нахабным. Аўтару не падабаецца яго герой. Гэта бачна па апісаннях учынкаў, размовы Сержа з іншымі людзьмі. Вось як К. Чорны апісвае патрабаванні Сержа: «закрычаў... прарэзлівым, пісклівым і распешчаным голасам», «яўкнуў», «запішчаў другі раз».
Серж меў усё, што можна купіць за грошы, але не меў самага галоўнага — бацькоўскай увагі. Бацька Сержа быў вельмі заняты чалавек. Яму не было калі заняцца выхаваннем сына. Ён патураў усім Сержавым капрызам, каб хутчэй адчапіцца ад яго. А Серж прывык да таго, што яго жаданні задавальняліся, і рашыў, што яму ўсё можна і што ён лепшы і разумнейшы за ўсіх.
<span> Я думаю, што Серж Мілеўскі зменіцца. I ён, і яго бацька зразумелі свае памылкі. Бацька Сержа цвёрда ўпэўнены, што іх можна выправіць.</span>