Маці! Якое цудоўнае слова! Слова
зразумелае, як я лічу, на ўсіх мовах свету.
Як яно многа значыць для кожнага з нас!
У ім пяшчотная ласка, бясконцая любоў,
надзея і боль за дзіця. Невыпадкова, што
малыя дзеці менавіта вымаўляюць гэтае
слова першым. Пазнаўшы яго сэнс, з
дзяцінства яны яго праносяць праз усё
жыццё, як вялікі скарб.
У кожнага з нас у любым узросце маці -
самы родны, блізкі, дарагі і любімы
чалавек, за якога можна аддаць усё, што ў
цябе ёсць.
Забываюць, здраджваюць сябры, а маці
ніколі не пакіне цябе, яна - твой лепшы
сябр, з ёй ты можаш пагаварыць на любую
тэму. Маці заўсёды дапаможа ў кожнай
сітуацыі. Яна прымае цябе такім, які ты
ёсць, нягледзячы ні на што.
А як добра ты сябе адчуваеш, калі ёсць на
свеце чалавек, які заўсёды верыць,
абараняе, любіць цябе!
А каго мы больш за ўсё крыўдзім, ад чыіх
няўдач і памылак сівеюць нашы матулі?
Са злязамі крыўды на вачах яна маўчыць,
а ў душы даруе ўсё. І ўсё ж такі, як сказаў
адзін мудрэц:”Мы заўсёды будзем дзецьмі,
пакуль жывыя нашы матулі”.
Калі табе бывае блага і балюча, то да каго
ты ідзеш? Да самага блізкага чалавека – да
маці. Так было ў маленстве, так ёсць
цяпер, так будзе заўсёды.
Калі ж прыціснуць боль і гора грудзі
І здасца, што і дня не пражывеш,
Знаёмых і любімых ты забудзеш,
І, як маленькі, маму пазавеш.
Усім, што ты ўмееш рабіць у жыцці, ты
павінен сваёй матулі. Яна ахвяравала сябе
дзеля цябе. Гэта яна адкрыла перад намі
прыгажосць жыцця.
У мастацтве і сусветнай літаратуры ёсць
вобраз, якога ў сваёй творчасці не мінуў ні
адзін знакаміты пісьменнік ці паэт. Ён
называецца вельмі дарагім для нас
словам - маці.
Вельмі мудра сказана, што пра маці
можна гаварыць бясконца. Але трэба
гаварыць больш слоў падзякі менавіта ёй.
За падараванае жыццё, за дні, поўныя
турбот, за чулую душу і добрае сэрца.
Трэба берагчы, любіць і шанаваць сваіх
матуль, каб кожны дзень сустракалі яны
нас з ласнавай усмешкай на твары, бо
пакуль жыве маці, мы адчуваем сябе
маладымі.
Інтэлегентнасць скарб душы
Сёння мы павінны надзвычай добра зразумець і адчуць, неабходнасць выхавання сучаснай школай інтэлегента,а,калі браць шырэй інтэлегентнасці ў чалавеку.Гэта ,аднак, не значыць , што сённяшні вучань заўтра павінен атрымаць вышэйшую адукацыю.
Інтэлегентнасць ,нажаль незаўсёды праяўляецца ў чалавеку , які мае дыплом аб заканчэнні ВНУ,бо энтэлегентнасць - гэта перш на перш узровень духоўнага і (агульна)культурнага дагляда чалавека.Янка Купала , Цішка Гартны, Кузьма Чорныт, Уладзімір Караткевіч - нацыянальныя інтэлегенты з вялікай літары.
Нацыянальны інтэлегент пачынае з уведамлення свайго нацыянальнага "я". Хіба можа ўзрасці, ўвогуле ,свядомы беларус без любові да роднай мовы і прыроды ,без моцнай духоўнай памяці , без шанавання геналагічнага дрэва свайго рода, без ведання гісторыі і культуры Бацькаўшчыны . АЛе (інтэлегент ) беларус не павінен адчуваць сябе ізалявана ў славянскім сумо..і людзей ў (агульна) сусветнай супольнасці .
Мова,культура ўвогуле знітоўваюць чалавека з чалавека, краіну з краінай.Ці кожны з сённяшніх інтэлегентаў можа пахваліцца глыбокім веданнем моў і культуры славянскіх саседзяў і народаў сусвета? Пэўна , што не і свае нацыянальнае "я" ў душы досыць часта занядбана , ці вытручана.
Прыклад, што інтэлегентнасць часта узводяць да паводзін чалавека ў будзенным жыцці, а гэта ж скарб чалавечай душы , вызначальная рыса духоўнасці унутраннай культуры , асобы яе цэланасці і цэласнасці.
1. Лес, які амаль не кранула рука чалавека, з двух бакоў падступае да самага насыпу.
2. На балотах, якія асушылі, добра радзіла бульба, шчодра буялі травы.
3. Салома, што ўчарнела зверху, крышылася.
4. Пад Новы год пасярод плошчы ставіцца высокая ёлка, якую багата ўпрыгожваюць.