Віцебск - адзін з найстарэйшых і найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Гісторыя Віцебска налічвае больш тысячагоддзя. Насельніцтва горада складае амаль чатырыста тысяч чалавек, што робіць яго чацвёртым горадам у Беларусі па колькасці насельніцтва. Горад размешчаны на беразе Заходняй Дзвіны, а назва горада пайшла ад назвы яе прытоку - ракі Віцьбы. Сучасны Віцебск - гэта буйны адміністрацыйны, індустрыяльна-прамысловы і навукова-культурны цэнтр. Горад адрозніваецца непаўторным архітэктурным абліччам, асабліва ўпрыгожваюць Віцебск Касцёл Святой Барбары, Успенскі Сабор, гарадская ратуша. Знакаміты міжнародны фестываль "Славянскі базар" кожны год асвятляе горад яркім святочным салютам. У Віцебску шмат цікавых музеяў, напрыклад, вядомы цэнтр Марка Шагала. Таксама горад знакаміты сваім Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа. Незабыўныя ўражанні пакідае прагулка па старым горадзе, па пешаходнай вуліцы Суворава, на якой размешчана мноства помнікаў архітэктуры. Віцебск валодае развітой інфраструктурай, у горадзе шмат спартыўных і адукацыйных устаноў. Так як у Віцебску размешчаны пяць буйных універсітэтаў, ён прыцягвае шмат моладзі. Віцябляне слявятся сваёй гасціннасцю і добрым норавам. Як раз у Віцебску можна паспрабаваць лепшыя стравы беларускай кухні - верашчаку, мачанку, крамбамбулю і травяной збіцень, салодкую кулагу і прыгатаваны па старадаўніх рэцэптах чорны закісны хлеб. Віцебск зачароўвае і назаўсёды застаецца ў сэрцы, ён - сапраўдная каштоўнасць беларускай зямлі.
Нацыянальная культура пачынаецца з чалавека. У першую чаргу, людзям трэба стаць культурнымі. Для гэтага мы павінны памятаць сваю родную мову, звычаі нашых продкаў. У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы, з-за гэтага большая частка насельніцтва размаўляе па-руску - на мове, прыўнесенае да нас звонку ад нашага ўсходняга суседа. Моцным таксама з'яўляецца ўплыў заходняй культуры. У нас адзначаюць амерыканскі Дзень усіх Святых, але нічога не памятаюць пра традыцыйныя народныя беларускія святы. Вы шмат памятаеце беларускіх абрадавых песень? А нашы продкі кожную важную падзею свайго жыцця суправаджалі песняй: вяселле, нараджэнне дзіцяці, хрышчэнне, пахаванне. Такім чынам, трэба пачаць з сябе, вярнуцца да каранёў: вывучыць родную мову, даведацца аб векавых традыцыях і пачаць іх адраджаць. Тады і нацыянальная культура будзе развівацца.
Начальная форма :назоуник
часть речи :сущ
грамматика:ед. ч ,имен .п ,муж .род,одуш
формы:назоуник,назоуника назоуником.назоуники))))
1) пераадлятать 2)развязать 3)вынедаплатить 4)пераплысти 5)размарозить 6)прыскочыть