Мы только сегодня его написали) если бы задал в часа 2 по Москве я бы тебе скинул а так извиняй в интернете его нету кстати я уже пробовал искать
Учора выпаў першы снег. Вось і наступіла сапраўдная зіма. Тэмпература ўжо другі тыдзень не падымаецца вышэй за нуль, але снегу не было. Затое ішоў дождж, было вельмі весела ісці раніцай у школу па траскучым лёдзе.А цяпер усё белае-белае. Дахі дамоў быццам шапкі надзелі. Галінкі на дрэвах ўрэшце не дрыжаць голымі ад ветру. Газоны некранута чыстыя. Толькі там, дзе прабеглі кошкі ці сабакі альбо скарацілі шлях людзі, цягнуцца здрадлівыя дарожкі слядоў.Калі выпаў снег, адразу нібы і не так холадна стала. Ды і настрой стаў амаль святочны. Хочацца кідацца снежкамі, ляпіць снегавіка, катацца на каньках і на лыжах.Ужо адчуваецца дыханне Новага года. У крамах ужо ідзе ўпрыгожванне залаў. Хутка, зусім хутка прыйдзе да нас у хату гэта выдатнае свята. Будзе упрыгожаная ёлка, канцэрты па тэлевізары, хлапушкі і феерверкі, святочная вячэра з аліўе і мандарынамі. А самае галоўнае - падарункі.Я люблю зіму за той святочны настрой, які яна дорыць людзям.
З лесу выйшаў зубр. Гэта быў самы сапраўдны волат. У карку яго вышыня была амаль два метры. Было відаць, што ён вельмі стары. У яго карычневай густой поўсці віднеўся сівы падшэрстак. Яго магутныя ногі былі падобныя да слупоў.
Морда зубра была вялікай, як і яго цела. Позірк быў люты. Позіркам ён быў падобны не да старое хворае жывёлы, а да ўгневанага маладога самца. Адзін рог зубра быў зламаны. Цікава, у бойцы цi аб дрэва?
<span>Зубр трохі пастаяў каля краю лесу, потым паматляў барадою, павярнуўся і пайшоў назад у гушчар, махнуўшы на развітанне хвастом. Сустрэча з гэтым лясным волатам нам запомніцца надоўга.</span>
Наша краіна невялікая, але вельмі прыгожая.
Я люблю свой родны горад.
Мая мама самая лепшая.