Зрабiце сiнтаксiчны разбор :
Мауленне правiльнае , калi у iм няма парушення арфаэпiчных, акцэнталагiчных, словаутваральных, марфалагiчных, сiнтаксiчных, лнксiчных, фразеалагiчных, прыказковых норм. Асноуная Усова правiльнасцi майлення-добрае веданне названных норм лiтературнай совы , а значит ,i умелае валодання iмi
Унурманаванасць -сiнонiм правiльнасцi - найважнейшая уласцiвасць лiтаратурнай совы.
Грузавая машіна, Машынная масла.
Мы заўсёды жадаем адзін аднаму шчасця на розныя святы. Нават калі
развітваемся, мы кажам: “Шчасліва!”. А што азначае гэта слова? У кожнага
сваё тлумачэнне. З навуковага пункту гледжання — гэта філасофская
катэгорыя, якая мае на ўвазе ідэальны стан душы.<span>
Звычайна
людзі падзяляюцца на шчаслівых і тых, хто не бачыць свайго шчасця. А
яно складаецца з дробязей, якія даступныя кожнаму, толькі трэба
навучыцца іх заўважаць. Нам проста дадзена жыццё і ніякай інструкцыі да
яго не існуе, мы самі яе ствараем. Мы творцы сваёй долі, свайго шчасця.
Людзі
намагаюцца знайсці яго ў грошах, але чалавек хутка прывыкае да ўсяго.
Няма нічога, што зрабіла б яго шчаслівым назаўсёды. Але кожны з нас можа
ўспомніць хвіліны, калі без асаблівай прычыны на абліччы з’яўлялася
ўсмешка сапраўды шчаслівага чалавека.
Зараз, калі сачыць за навінамі,
можна пачуць страшныя рэчы: падлеткі, якія толькі пачынаюць сваё жыццё,
вырашаюць закончыць яго самагубствам, бо лічаць сябе няшчаснымі з-за
нейкіх дробязей, якія здарыліся з імі. Сучасная моладзь ранімая і
песіместычная, а менавіта новае пакаленне — будучае краіны. Наш час дае
шмат магчымасцей падлеткам знаходзіцца ў ідэальным стане душы:
удасканальвацца, займацца той дзейнасцю, якая падабаецца. А калі ўявіць,
што ўсе людзі, якія лічаць сябе няшчаснымі, закончаць жыццё
самагубствам. Колькі тады шчаслівых застанецца на свеце? “Жыццё даецца,
каб жыццё тварыць. Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць”. А якое ж яно
хуткаплыннае! Таму мы павінны пакінуць след
пасля сябе. Жыццёвая мудрасць вучыць: калі ты з’явіўся на свет — ты
плакаў, а вакол цябе ўсе радаваліся, зрабі ж так, каб, калі ты будзеш
пакідаць свет, усе плакалі, а ты адзін усміхаўся. Трэба берагчы жыццё.
Быць шчаслівым і рабіць такім увесь свет.
Шчасце нельга сарваць,
злавіць, затрымаць, за яго трэба змагацца. І кожны чалавек змагаецца за
нешта сваё, асаблівае. Але не ўсе бачаць, што шчасце — гэта яскравае
сонейка, празрыстае і чыстае неба над галавой, цёплая ўсмешка матулі,
падтрымка бацькі, каханне. Шчасце знаходзіцца побач. Паглядзіце на сваіх
родных — вы маеце магчымасць бачыць, падыдзіце да іх — вы можаце
хадзіць, скажыце, як вы іх любіце, — вы можаце гаварыць, абдыміце родных
— вы умееце адчуваць. Вы шчаслівыя!</span>