-Лена, прабач мяне калi ласка за тое, што я не дапамагла табе выканаць дамашнее заданне!
-Нiчога страшнага.
-Проста я сама не зразмела гэту тэму.
-Я цябе разумею, таму што яна вельмi складная.
-Так ты выбачаеш мяне, цi не?
-Канешна, ты не вiнавата у гэтым.
-Вялiкi дзякуй!
-Няма за што.
-Да скорай сустрэчы!
- Да пабачэння.
1. Тое ж было з народам маім.
Сякера ваеннай навалы
прайшлася бязлітасна па ім...
2. Зямля мая бой прымала
ад стара і да мала...
3. Мір асвятліў нас сваім святлом.
Грымелі ўрачыста акорды.
Толькі не быў за святочным сталом
кожны чацвёрты.
4. ... ранай адной страшэннай
на целе маёй Беларусі.
5. Лічым: кожны чацвёрты,
а той рахунак прыблізны,
а той рахунак няцвёрды,
а ўрон яшчэ больш вялізны.
6. Не забываецца той урон,
не зарастаюць прагалы...
<span>Драма "Раскіданае гняздо" напісана Я. Купалам у 1913 г. на аснове фактаў з сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Я. Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. Галоўны герой драмы — Сымон, старэйшы сын Зяблікаў. Гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. Ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. "Свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся", — гаворыць ён. Зоська і Незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом: "Птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны!". Вобраз Сымона пададзены ў развіцці. Спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. Упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. Як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, Сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. На бацькавай магіле ён дае клятву "жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленага гнязда,... хай б'юць, рэжуць, катуюць". На прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу Сымон рашуча адказвае: "Пакарыцца?.. Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць". Прымірыцца з панічом для Сымона— гэта здрадніцтва, адступніцтва. Становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае Зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на "загубу, на глум вечны". Шлях да актыўнай і дзейснай барацьбы Сымон адшукаў не адразу. Пераканаўшыся ў марнасці намаганняў сваімі сіламі дабіцца справядлівасці, Сымон пачынае задумвацца над сэнсам бацькавых слоў, што "трэба розумам ваяваць, а не тапаром". Пад уплывам перажытага (смерці бацькі, страты зямлі і хаты, ганьбы Зоські), а таксама агітацыі Незнаёмага погляды галоўнага героя драмы на шляхі вызвалення з няволі мяняюцца: "I я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. Годзе крыўды, годзе няпраўды!" Разам з Незнаёмым ён ідзе "на вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!" На гэтым сходзе, па словах Незнаёмага, будзе вырашацца пытанне аб тым, як выгнаць з роднай зямлі страшнага смока-упыра, як далей змагацца за поўнае вызваленне. Такім чынам, на прыкладзе Сымона Я. Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора.</span>
Гэта сказы афіцыйна- дзелавога стылю
(на) узлеску - лес, лясок, лясны (корань лес, лес, ляс, ляс)
птушыны - птушка, птушачка, птушаня (корань птуш, птуш, птуш, птуш)
пралеска - лес, лясок, лясны (корань лес, лес, ляс, ляс)
дыхае - уздыхнуць, дыханне (корань дых, дых, дых)
зямля - зямелька, падземны, зямны (корань зямл, зямель, зем, зям)