<span>Кожная пара года асаблива прыгожая, але вясна, мне так здаецца, найпрыгажэйшая. З прыходам вясны быццам зараждаецца новае жыцця. Рэчки вызваляюцца з-пад халоднага льду, што укрывау яе усю зиму. Дрэвы прачынаюцца ад сну и распускаюць новыя лисця. Птушки здалеку прылятаюць на родную зямлю и звонкими галасами прабуджаюць нават усю зямлю ад крэпкага сна. Сонейка так сама прачынаецца и пачынае з новай силай асветливаць, саграваць усю зямлю. Чалавек так сама становицца найвесялейшым, падаткавым. Зимняя халодная пагода змяняецца на цеплую, ласкавую, вясеннюю. Цяпер ужо людзи апранаюць больш легкае адзенне. Нават увесь мир усю зиму чакау вясны, каб зноу адчуць цеплыню, ласкавасць, прыажосць роднай прыроды. Вось за гюта я так кахаю вясну.</span>
Ответ:
Талент — гэта высокі ўзровень развіцця здольнасцяў канкрэтнага чалавека, якія праяўляюцца ў творчых дасягненнях, важных з пункту гледжання развіцця культуры. У розных галінах, талент чалавека, можа выяўляцца ў розным узросце. Так, мастак валодае павышанай уражлівасцго і адчувальнасцю да ўспрымання жыцця. Яго адрознівае здольнасць перадаваць убачанае ці пачутае іншым людзям пры дапамозе слова ці фарбы, гука ці руху. Пісьменнік стваре свае кнігі на аснове высокага валодання мастацтва слова, трапнага і вобразнага. Талент — гэта здольнасць да творчасці. Прычым, ёсць меркаванне, талент гэта толькі 5% удалага твора, астатнія 95% належаць працы над сабой і сваімі здольнасцямі, іх развіццём.
Объяснение:
Мы заўсёды жадаем адзін аднаму шчасця на розныя святы. Нават калі
развітваемся, мы кажам: “Шчасліва!”. А што азначае гэта слова? У кожнага
сваё тлумачэнне. З навуковага пункту гледжання — гэта філасофская
катэгорыя, якая мае на ўвазе ідэальны стан душы.<span>
Звычайна
людзі падзяляюцца на шчаслівых і тых, хто не бачыць свайго шчасця. А
яно складаецца з дробязей, якія даступныя кожнаму, толькі трэба
навучыцца іх заўважаць. Нам проста дадзена жыццё і ніякай інструкцыі да
яго не існуе, мы самі яе ствараем. Мы творцы сваёй долі, свайго шчасця.
Людзі
намагаюцца знайсці яго ў грошах, але чалавек хутка прывыкае да ўсяго.
Няма нічога, што зрабіла б яго шчаслівым назаўсёды. Але кожны з нас можа
ўспомніць хвіліны, калі без асаблівай прычыны на абліччы з’яўлялася
ўсмешка сапраўды шчаслівага чалавека.
Зараз, калі сачыць за навінамі,
можна пачуць страшныя рэчы: падлеткі, якія толькі пачынаюць сваё жыццё,
вырашаюць закончыць яго самагубствам, бо лічаць сябе няшчаснымі з-за
нейкіх дробязей, якія здарыліся з імі. Сучасная моладзь ранімая і
песіместычная, а менавіта новае пакаленне — будучае краіны. Наш час дае
шмат магчымасцей падлеткам знаходзіцца ў ідэальным стане душы:
удасканальвацца, займацца той дзейнасцю, якая падабаецца. А калі ўявіць,
што ўсе людзі, якія лічаць сябе няшчаснымі, закончаць жыццё
самагубствам. Колькі тады шчаслівых застанецца на свеце? “Жыццё даецца,
каб жыццё тварыць. Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць”. А якое ж яно
хуткаплыннае! Таму мы павінны пакінуць след
пасля сябе. Жыццёвая мудрасць вучыць: калі ты з’явіўся на свет — ты
плакаў, а вакол цябе ўсе радаваліся, зрабі ж так, каб, калі ты будзеш
пакідаць свет, усе плакалі, а ты адзін усміхаўся. Трэба берагчы жыццё.
Быць шчаслівым і рабіць такім увесь свет.
Шчасце нельга сарваць,
злавіць, затрымаць, за яго трэба змагацца. І кожны чалавек змагаецца за
нешта сваё, асаблівае. Але не ўсе бачаць, што шчасце — гэта яскравае
сонейка, празрыстае і чыстае неба над галавой, цёплая ўсмешка матулі,
падтрымка бацькі, каханне. Шчасце знаходзіцца побач. Паглядзіце на сваіх
родных — вы маеце магчымасць бачыць, падыдзіце да іх — вы можаце
хадзіць, скажыце, як вы іх любіце, — вы можаце гаварыць, абдыміце родных
— вы умееце адчуваць. Вы шчаслівыя!</span>