Фонетический разбор «ёсць»:
«Ёсць»
Транскрипция: [йо́сц]
Количество слогов (1): ёсць
Переносы: ёсць
Аповесць В. Быкава "Знак бяды" адметная. Вайна ў ёй разглядаецца праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і гвалту, своеасаблівай Галгофай. Мінулая вайна, на думку В. Быкава, паказала, "якім высокім і якім нізкім можа быць чалавек, да якой велічы могуць узняцца адны і да якой нізасці апусціцца другія". Таму ў творы пісьменнік (выдатны псіхолаг) імкнецца выявіць прычыны здрадніцтва, прыстасавальніцтва, маральнага падзення адных і духоўнай велічы, высакароднасці, нязломнасці духу другіх. Зразумела, што здрадніцтва не можа нарадзіцца далёка ад нас, саміх сябе. Яно найбольш праяўляецца ў часы цяжкіх выпрабаванняў, калі чалавек стаіць на мяжы выбару паміж жыццём і смерцю. Адны выбіраюць жыццё і тым самым здраджваюць сабе, радзіме, народу, пачынаюць прыслужваць іншаму рэжыму, прыстасоўваюцца да выгаднай для сябе сітуацыі. Другія (напрыклад, Сцепаніда) з першых дзён не мірацца з новымі парадкамі, свядома канфліктуюць з няпрошанымі гасцямі, змагаюцца з ворагам да апошняга ўздыху. "Сваімі" і адначасова чужымі ў аповесці паказаны Гуж, Каландзёнак і Недасека. Сярод усіх паліцаяў сваёй жорсткасцю, бесчалавечнасцю вылучаўся Гуж, які яшчэ да вайны, пасля раскулачвання бацькі, з абрэзам паляваў на людзей. У перыяд акупацыі ён зноў адчуў сваю сілу. Упіваючыся неабмежаванай уладай, Гуж здзекаваўся з людзей не толькі па загадзе немцаў, але і дзеля свайго задавальнення. З лютай нянавісцю спрабаваў ён адпомсціць за даўнюю крыўду. Яшчэ больш небяспечным (з-за сваёй затоенасці, непрадказальнасці ўчынкаў) з'яўляецца Каландзёнак — "няўклюда лягчоная, ні хлопец, ні дзеўка — паскуда адна". У гады калектывізацыі ён прыкідваўся прыхільнікам новых змен, дапамагаў адшукваць "ворагаў" народа і за паклёпніцкі данос нават быў узнагароджаны рэквізаванымі ботамі. З прыходам фашыстаў ён з лёгкасцю і спраўна стаў служыць фашысцкай сістэме так жа, як калісьці служыў савецкай уладзе. В. Быкаў, удзяляючы ў аповесці значнае месца паліцаям, бачыў у іх затоенасці, скрытвасці, прыстасавальніцтве не меншую небяспечнасць, чым у заведама адкрытай чалавеказабойчай палітыцы ворагаў-чужынцаў. Немцам-захопнікам В. Быкаў у аповесці адводзіць не так многа ўвагі. З імі мы сустракаемся толькі тады, калі яны некалькі дзён жылі ў хаце Сцепаніды і Петрака. Але і гэтага дастаткова, каб упэўніцца ў тым, што перад намі заваёўнікі, якія ўсімі магчымымі сродкамі будуць імкнуцца да панавання і знішчэння існуючага ладу. Фашысты з'яўляюцца адкрытымі ворагамі, і ад іх нельга чакаць асаблівай павагі, міласэрнасці. Горшыя за іх з-за сваёй затоенасці, скрытнасці, непрадказальнасці дзеянняў паліцаі, якія не часова, а ўжо назаўсёды сталі чужымі для аднавяскоўцаў і якім ніколі не давяралі ворагі. Такім чынам, чужых у аповесці "Знак бяды" можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: чужыя, якія адначасова з'яўляюцца ворагамі-захопнікамі, і былыя свае людзі, якія з-за здрады і прадажнасці сталі чужымі для свайго народа. Аўтар сцвярджае, што свае "чужыя" больш страшныя за адкрытага ворага, яны здольны служыць любому злу, якое знаходзіцца пры ўладзе. Вайна — тая крытычная сітуацыя ў жыцці герояў твора, калі выяўляецца іх сапраўдная сутнасць: сутнасць чалавечая або звярыная, дзікунская. На жаль, праблема сваіх — "чужых" застаецца актуальнай і для нашага часу.<span>
</span>
Ответ:
Выпiсаць сказы:
Яна ўзяла (адз.л., ж.р.) птушку ў рукi i пабегла (адз.л., ж.р.) дамоў.
Ён узяў (адз.л., м.р.) кавалачак мяса , парэзаў (адз.л., м.р.) яго i пакармiў (адз.л., м.р.) птушачку.
Потым дачушка кармiла (адз.л., ж.р.) птушаня, мяняла (адз.л., ж.р.) яму ваду, чысцiла (адз.л., ж.р.) клетку.
Улетку мама, тата i Настачка паехалi (мн.л.) ў вёску да бабулi.
Уставiць лiтары:
Бегла, заўважыла, забыла, пабегла, пазнаў, пакармiў, кармiла, мяняла, чысцiла, паехала, выпусцiлi.
Пятрусь Броўка ў сваім творы хоча паказаць чытачу, якія на яго думку словы маюць для аўтара вялікае значэньне:
"Як многа гавораць мне назв такія -
Мінск,
Пінск,
Брэст. "
Таксама аўтар у сваім творы закранае тэму продкаў:
"Што продкі любілі Спакойной праця -
Шклоў,
Клецк,
Мір. "
Аўтар хоча праз свой твор дамагчыся таго, каб чытач пачаў ставіцца да сваёй роднай мовы з павагай, таму што гэтую мову стварали нашы продкі:
"Дзяды І бацькі нашу мову стваралі,
Каб званка звінела, была, як агонь. ".
Мы павінны шанаваць і любіць, шанаваць сваю родную мову, таму што гэта мова можа знікнуць і тады сэнс падставы гэтай мовы нашыми бацькамi не будзе мець сэнсу.