Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся ў сям’і малазямельнага арандатара ў ноч на 7 ліпеня 1882 г., недалёка ад Мінска, у фальварку Вязынка. Нараджэнне яго супадала са старажытным народным святам Купалле, назву якога паэт узяў у якасці псеўданіма. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў вандроўках.Пасля смерці бацькі (1902 г.) Янка Купала працаваў вандроўным настаўнікам, пісарам у судовага следчага, малодшым прыказчыкам на Сенненшчыне, практыкантам і памочнікам вінакура на броварах у маёнтку.У 1908 г. паэт прыехаў у Вільню, дзе працаваў бібліятэкарам у прыватнай бібліятэцы “Веды” Б. Даніловіча і супрацоўнічаў у газеце “Наша ніва”.З 1909 г. на працягу чатырох гадоў, вучыўся на агульнаадукацыйных курсахА. Чарняева ў Пецярбургу. Пасля заканчэння вучобы вярнуўся ў Вільню, дзе працаваў сакратаром у “Беларускім выдавецкім таварыстве”, а пазней – адказным рэдактарам “Нашай нівы”.<span>Літаратурная творчасць Я. Купалы пачалася ў пачатку ХХ ст. Першыя вершы напісаў на польскай мове. У 1905 г. у мінскай газеце “Северо-западный край” быў надрукаваны верш “Мужык”. Гэта маналог селяніна-працаўніка, яго слова, яго голас.</span>
Дзьмухавец -
род шматгадовых травяністых раслін сямейства астравыя. Гэта расліна з
галінастым, стрыжневым коранем таўшчынёй каля 2 см і даўжынёй каля 60 см, які ў
верхняй частцы пераходзіць у кароткае шматгаловае карэнішча. Кветаносная
стрэлка сакавітая, цыліндрычная, усярэдзіне полая, заканчваецца адзіночным
кошыкам язычковых ярка-жоўтых кветак. Квітнее дзьмухавец ў траўні, плоданасіць
пачынае сямянкамі з белым чубком з чэрвеня. Усе часткі расліны ўтрымоўваюць
густы белы малочнападобны сок, які даволі цяжка выдаліць з адзення.
Цытатная характарыстыка Кручкова:
"Я ж цябе навучу, куды няправых сведкаў садзяць"
"Тут, брат, нам харошае жніво!"
"Я хоць чалавек, як кажаш, судовы, але ўсё зраблю па-хрысціянску ды яшчэ на тваім вяселлі паскачу"
"Харашо! Для вас здзелаю, прыму грэх і ответ на себя"
"Я ж сам шляхціц, вам родны, але што ж рабіць? Служба - не дружба. Законы, міленькія, законы!"
Вавёрка-дупло
заявок так называецца
Канадскія і амерыканскія вучоныя доўгі час даследавалі жыццё цюленяў, якія жывуць у водах халодных мораў. Было выяўлена, што ў кожнага буйнога статку існуе асобная мова. Ластаногія насельнікі паўвострава Палмер пры абмене інфармацыяй выкарыстоўваюць больш за дваццаць гукаў, а іх суродзічы ў заліве Мак-Мёрда - каля трыццаці. Пры гэтым цюлені, пераселеныя з аднаго статка ў іншы, хутка засвойвалі чужы дыялект, але карысталіся ім толькі ў новым асяроддзі. Калі ж яны вярталіся ў родныя мясціны, то зноў пераходзілі на «родную» мову.