Слово гушчары можно переносить так-
1способ-. гуш-ча-ры.
2способ.-гушча-ры.
3способ.-гуш-чары.
Асабліва ў лесе зараз. Гэта восень: жоўтае
лісце, залатыя сцежкі, толькі
дзе-нідзе праглядаюць яшчэ па-летняму зялёныя ялінкі і сосны.

Асабліва самотна ў такі час у лесе — быццам ніводнай жывой душы навокал няма. Але лес жыве. І аб гэтым сведчаць
шматлікія сляды, пакінутыя яго жыхарамі на пажоўклым лісці. Калі пашанцуе, то ў асеннім лесе можна пачуць
і сапраўдную звонкую песенку. Гэта крыжадзюб — адзіная птушка нашых лясоў, якая выседжвае
птушанят нават да самых моцных маразоў. Заліваецца каля свайго гнязда, якое
надзейна схавана ў самай гушчыні яловых лапак.
Але восень ёсць восень. Вельмі цяжка даводзіцца ў гэтую пару
працавітым лясным жыхарам. Раскопваюць капытамі лісце і гразь у пошуках апошняй травы алені і казулі, ціснуцца да жытла
чалавека, чакаючы надыходзячых маразоў, сінічкі і снегіры. Кожны
прыстасоўваецца, як можа.
Дрэмле ў цішы дня лісцёвы лес. Шырока раскінулі цёмна-зялёнае
вецце магутныя дубы, цягнуцца ў вышыню стройныя хвоі, нібы праз дробную сетку
прапускае сонечнае святло ясень. Воддаль бялее гонкімі стваламі чарада бяроз, а
крыху правей распрасцёрся стромкі і роўны сасновы бор. Паветра насычана мядовым
пахам ліпы і смалы, расплаўленай сонцам на хвоях.
У лесе лістапад. Стракатыя дрэвы з хмызнякамі паволі
скідваюць долу свой дарагі асенні ўбор.
Хораша ў гэты час прысесці дзе-небудзь на сухі пянёк або
бураломіну і паназіраць за гэтай прывабнай урачыстасцю ў прыродзе.
Жалейка(дудка,чаротка,пишчык,ражок)-беларуски народны музычны инструмент сям"и язычковых.У залежнасци ад ьясцовай традыцыи жалейки бываюць розных памерау и формау.Вырабляюцца яны з чароту,жытняй саломы,дрэва,рога,гусинага пяра.Ёсць з игравыми адтулинами и без их.Ф вось без язычка жалейки не бывае.Тэмбр жалейки моцны,рэзки ,"галасьбны".
Верасень - любімы месяц не для многіх людзей. У гэтым месяцы ў школьнікаў і студэнтаў пачынаецца ненавісны навучальны год. Ды і дарослыя не занадта радуюцца сапсаванаму надвор'ю, халоднаму ветру, пастаяннаму дажджу.
Але не заўсёды вераснёўскае надвор'е дрэннае. Бывае, ласкава выгляне скрозь цяжкія шэрыя хмары яшчэ па-летняму цёплае сонца, каб напаследак сагрэць зямлю перад зімовай сцюжай. Разгоняць яго прамяні аблокі, заззяе блакітны небасхіл. У такія дні можна яшчэ пагуляць без курткі. Звіняць паўсюль звонкія галасы ўзрадаванае раптоўным цяплом дзятвы, што высыпала на вуліцу.
Але восеньскае цяпло нядоўгае. Хутка зноў пачне дзьмуць вецер і прыйдзецца хутацца ў шалікі і паліто.
Затое грыбнікам ў верасні - сапраўдны рай. Грыбоў пачынае расці вельмі шмат. Гэта і баравікі, і чырвонагаловікі, і падбярозавікі, і маслякі з апенькамі. Усе спяшаюцца ў лес, і ніхто не выходзіць адтуль пакрыўджаным. Для кожнага прырода прызапасіла шчодрыя падарункі.
Мне падабаецца верасень. Я люблю прабегчыся па залацістым дыване з шалёсткага лісця, прайсціся па размаляваным восеньскімі фарбамі лесе. І хоць мне трохі сумна ад таго, што ўжо хутка зіма, я па-сапраўднаму атрымліваю асалоду ад тых прыемнасцяў, што нам дорыць восень.