<span>Правильно писать ад'язджаць</span>
Гляджу: ідуць па дарозе пан з чарнакніжнікам і раптам павярнулі да густога яловага лесу.
Грышку пакідаюць сілы: ён выпускае з рк дуду і падае, самлелы, на дол.
Ад гэтага крыку прачынаюцца парабкі, бягуць на дапамогу і знаходзяць яе ў сенцах: яна ляжыць як нежывая.
Карпа меў шмат парабкаў - было каму ісці з сярпом на жніво.
Мружыце вочы на святле - спалі, мала вам ночы, гультаі.
Толькі сказаў гэта - залятае ў вакно сарока, большая і зграбнейшая за іншых сарок, пёры на ёй белыя, як снег, вочы чорныя.
Я: Дзень добры!
П: Добры дзень!
Я: Будзьце ласкАвы, скажыце, ці ёсць у вашай краме музычны альбом ансамблю "Песняры"? Я фанатка гэтага ансамблю.
П: Пачакайце, калі ласка, зараз пагляджу... Так, ёсць ў наяўнасці. Будзеце купляць?
Я: Так, буду.
П: Колькі дыскаў Вам?
Я: Два, калі ласка.
П: Вось, трымайце.
Я: Колькі грошай з мяне?
П: 100 тысяч рублёў, калі ласка.
Я: Вось 100 тысяч - трымайце.
П: Дзякуй за пакупку!
Я: І вам дзякуй. Да пабачэння!
П: Да пабачэння. Прыходзьце яшчэ.
Наступила зима.Пачалися зимовыя каникулы. Замерзли рэки. Хлопцы пачали рабаць кармушки для птушак каб яны не загинули узиму.Дзети гуляли у сняжки, ляпили снегавикоу.Каталися на льду, на санях и на лыжах. Усим было весела и усе весяла чакили новага году.
<span>Я вельмі люблю бываць у вёсцы Рудкаўка, дзе жыве мая прабабуля Алена. Гэтая невялічкая вёсачка прытулілася ля самага лесу, у якім я люблю бавіць ранак. З незразумелым душэўным хваляваннем я ўваходжу ў яшчэ сонны лес, міжволі запавольваючы крокі.
Усё гарыць, усё ззяе: тут царства расы! Лясная зямля яшчэ вільготная, амаль не чуваць яе пад нагамі, ззаду застаецца цёмны выразны след. Мокрыя травінкі ў пацерках рознакаляровых кропелек. Цішыня. Калі-нікалі парушаюць яе сонныя галасы птушак. На фоне елак кідаюцца ў вочы пачырванелыя асінкі. Павучкі-вандроўнікі яшчэ не пачыналі сваё штодзённае падарожжа: чакаюць, пакуль абсохне раса на іх парашуціках, белых ніцях-павуцінках. На блакітным небе ні воблачка
На палянцы красуюць бярозкі-сяброўкі. Яны ўжо ўплялі ў свае пасмы-косы асеннія залацістыя стужкі. Колькі ж песень ведаюць яны — дажджлівых і ветравых, вечаровых і світанкавых.. .
Нават калі ў лесе яшчэ пануе прыцемак, паляна ўжо заліта святлом. Я люблю бываць тут, дзе мне добра думаецца, адпачываецца. Я назіраю за буслом, што праляцеў зусім нізка над дрэвамі ў бок вёскі. Мусіць, паляцеў на бабулін хлеў, дзе ў яго гняздо. А мо шукае другіх буслоў, каб разам выправіцца ў далёкую дарогу — на поўдзень. Што ж, шчаслівай табе дарогі, дружа! Я буду чакаць цябе вясной, буду чакаць тваю вясновую песню, якую ты так цудоўна клякочаш на страсе бабулінага хлява.
Сонца паднялося вышэй, заглянула пад кожны кусцік, пад кожную галінку. Я ведаю, што цішыня і раса ў лесе ўжо доўга панаваць не будуць — казка скончыцца і пачнецца сухі, цёплы асенні дзень.
Па знаёмай сцяжынцы накіроўваюся да рэчкі Няслухі, што бяжыць за вёскай. Мусіць, назвалі яе так за бурлівы, неспакойны характар. А я люблю Няслуху за гэтую гарэзлівасць, непаўторнасць. Прыгожа на рэчцы ў любую пару года. Зімой вецер-свавольнік замятае снегам берагі, утвараючы казачныя сумёты-палацы. Летам у люстэрка вады ўглядаюцца высокія прыгожыя вольхі і кучаравыя лозы, што растуць на беразе. А як прыемна пасядзець з вудачкай ля рэчкі летнім ранкам, сустрэць усход сонца, паслухаць прывітальную песню жаўрука!. .
</span>