Пэўна, гэта будзе хлусня, калі хто з жанчын скажа, што ёй не падабаюцца кветкі. Бо калі жанчыне дораць кветкі, яна робіцца іншай
, змяняецца на вачах. І не мае вырашальнага значэння, якія гэта будуць кветкі: з луга, з поля ці сапраўднай аранжэрэі — вытанчаныя і экзатычныя. Значэнне мае толькі сам факт наяўнасці кветак. І не мае вырашальнага значэння, хто і каму дорыць кветкі: сын — матулі, муж — жонцы, хлопец — любай дзяўчыне. Галоўнае ў тым, што кветкі дорыць мужчына жанчыне. Гэта аснова. Мабыць, не галоўнае, і з якой нагоды гэта адбываецца. Ёсць кветкі, і іх патрэбна некаму дарыць.
...Буяла і цвіло лета. Я няспешна крочыў па вуліцы. Насустрач ішла жанчына. Звычайная, якіх тысячы па вёсках і гарадах Беларусі. Трошкі “затурканая” нялёгкім жыццём. Нічым не адметная. Знешнасць, вопратка, хада — ва ўсім адчувалася нейкая стомленасць і абыякавасць да жыцця.
У руцэ я трымаў шыкоўны гладыёлус, адзін з першых, што расцвілі тым летам у нашым садзе. На імгненне прыпыніўся, а калі незнаёмка параўнялася са мною, прамовіў: “Калі ласка, гэта Вам!”
У той момант, калі працягнуў кветку, з жанчынай пачало нешта адбывацца. У вачах з’явіўся прывабны бляск, узняліся грудзі, выпрасталіся плечы. У імгненне яна зрабілася стройнай і прыгожай.
Жанчына зніякавела і нейкім дрыготкім голасам спытала
— Мне! А чаму?
— Таму, што вы жанчына, прычым прыгожая, — адказаў я. І не адважыўся ўдакладняць, што прыгажосць яе стала відавочнай пасля таго, як ёй далі кветку.
Яна пайшла, а я яшчэ нейкі час пазіраў ёй услед. Гэта была ўжо зусім іншая жанчына. Вось яна — дзівосная сіла ўсяго толькі адной кветкі і мужчынскай увагі.
Дарыце кветкі…
Мае сыны вынайшлі добры прыклад. Яны прыносяць кветкі маме. Гэта могуць быць любыя зёлкі, што цвітуць у полі. Увесну ролю кветак выконваюць лазовыя ці вербавыя галінкі з пяшчотнымі коцікамі. Летам выбар большы, можна знайсці нейкія прыгожыя і нават шыкоўныя расліны ў сваім садзе. Дзеці ведаюць: калі ёсць кветкі, іх трэба несці маме. Мама ж часам шкадуе, што знішчана прыгажосць, якую сама садзіла і песціла, але ж не крыўдуе на сваіх маленькіх мужчын.
Яна гатова прабачыць ім любыя свавольствы. Яна ганарыцца сынамі. У яе паляпшаецца настрой, знікае стома і з’яўляецца вялікае жаданне падзяліцца радасцю з суседкай.
Дарыце кветкі…
У дзецях пазнаю сябе.
Яшчэ не зусім раставаў снег, а мы з сябрамі ішлі на блізкае балотца, каб нарваць чорнагалову. Праз нейкі час можна было наламаць галінак вербалозу. Потым з’яўляліся пралескі, дрымотнік, лотаць, канваліі, рамонкі, валошкі… Так доўжылася да глыбокай восені. Кветкі я нёс матулі. Яна ставіла іх у слоік з вадой. Звычайна прамаўляла: “Якая прыгажосць!” Я ж адчуваў, што матуля рабілася больш лагоднай, такой прывабнай. Я ведаў, што менавіта мая мама самая прыгожая і любая, што ёй трэба дарыць кветкі.
Дарыце кветкі…
Для вясковых юнакоў чамусьці не стала правілам дарыць дзяўчынкам кветкі. Мы саромеліся адзін аднаго, сваіх першых пачуццяў. Звычайна букецік кветак хаваўся за пазуху і з’яўляўся на свет у самы апошні і адказны момант. У мяне не ўзнікала праблем у заваёве юных сэрцаў. За пазухай амаль заўсёды быў кветкавы аргумент. Ён дапамагаў растапіць лёд, расчуліць самае халоднае і непрыступнае сэрца.
У юных дзявочых душах адбываліся змены. Дзяўчаты прыгажэлі тварам, рабіліся такімі дарослымі! Ім было вельмі прыемна. Яны адчувалі сябе жанчынамі, якім дораць кветкі, а значыцца — кахаюць.
Дарыце кветкі…
Можете переделать текст, чтобы казалось что сам писал, а не с интернета взято?