Драма "Раскіданае гняздо" напісана ў 1913 годзе. У яе аснову пакладзены факты з жыцця сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь
Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Янка Купала паказаў у творы цяжкі шлях
беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі.
Падзеі ў драме адбываюцца ў пярэдадзень першай рускай рэвалюцыі 1905 года і сканцэнтраваны вакол Сымона.
Гэта асноўны вобраз твора, які паказаны ў развіцці. Дух бунтарства і непакорнасць уласцівы Сымону ад нараджэння.
У яго характары шмат рашучасці, імпульсіўнасці. Ён часта хапаецца за сякеру, каб бараніць свой гонар, адстойвае
сваё дабро. Сымону не хапае адметнасці, непаўторнасці, умення жыць сваім розумам. Спачатку ён, як і бадька,
трымаецца разбуранага гнязда, імкнецца давесці судовую справу да канца, даказаць праўду, але, не знайшоўшы яе,
па закліку Незнаёмага пакідае сям'ю, малых братоў, маці і рушыць на Вялікі Сход, яшчэ дакладна не ўсвядоміўшы,
што з сябе гэты сход уяўляе.
<span>Лявон Зяблік амаль 5 гадоў судзіцца з панічом за кавалак зямлі і хату.
«Чалавек з зямлёй зрастаецца, як гэта дрэва: ссячы дрэўца — засохне, адбяры ў чалавека зямлю — згіне», — такі
асноўны жыццёвы прынцып героя п'есы. Без зямлі ён не ўяўляе свайго існавання і калі судовую справу выйграе
паніч, Лявон, даведзены да адчаю, канчае жыццё самагубствам.
Жонка Лявона Марыля — гэта вынослівая, самаахвярная сялянка-пакутніца. Пасля смерці мужа яна ў роспачы,
не ведае, дзе шукаць паратунку, як накарміць і абагрэць дзяцей. Спрабуе ўгаварыць Сымона пайсці на
службу да паніча. «Падумай, адпусціся, выкінь гордасць з сэрца і паслухай маткі!.. Пакарыся
ты ім, — яшчэ не позна!», — просіць яна сына. Але Сымон адмаўляецца ад прапановы. Надзеі ж на дачку
Зосю, якая хоча сваім каханнем да паніча дапамагчы родным, Марыля не бачыць. Тлумачачы сваё трагічнае
становішча воляю Бога, маці шые жабрацкія торбы. </span><span>Лёс Зосі драматычны. Натура ўражлівая, сентыментальная, яна знаходзіцца ў палоне дзівосных сноў і мар. Яе
вабяць кветкі, луг, поле - усё прыгожае, паэтычнае. Але светлыя памкненні Зосі ўступаюць у разлад з суровай
рэчаіснасцю. Яна і Паніча пакахала, таму што ён прыгожы. Зося - чалавек добрай душы, а такія людзі
звычайна кахаюць вельмі моцна. Даверлівая, чулая, яна не можа вынесці здрады Паніча і спрабуе павесіцца
паблізу палаца, каб такім чынам выказаць пратэст супраць панічовай здрады. Але дваровыя людзі яе ратуюць.
І тады зацямненне находзіць на яе светлы, дапытлівы розум. Як бы прасвятлеўшы, глядзіць Зоська на пажар.
Прасвятленне гэта сімвалічнае. Яна разам з Сымонам ідзе на Вялікі Сход. Сваю дарогу Зоська выснавала ў сваіх мроях-снах,
праз паўмістычныя азарэнні поруч з думкамі пра Бога, разам з ідэаламі дабра, міласэрнасці, шкадавання, любові.
Данілка - падлетак, не па гадах разумны, разважлівы. Яго, як і Зоську, вабіць прыгожае, на працягу ўсёй п'есы
ён майструе скрыпку. І калі бацька разбівае скрыпку, Сымон пагражае зрабіць новую. Ясна адно: без скрыпкі для
Данілкі свет "не гучыць" - без музыкі няма гармоніі ў тым малым свеце, што яго акружае, як і ва ўсіыСусвеце.
ПІлях, абраны Данілкам, - гэта шлях музыкі, творцы. Данілка - увасабленне таленавітасці ўсяго беларускага народа.
Ён, падлетак, пайшоў не за Сымонам і Зоськай, але за маткаю і Старцам. У гэтым выбары ёсць свая рацыя:
Данілку патрэбна не канчатковая мэта шляху, а сама дарога, магчымасць убачыць свет і, вядома, удосталь
найграцца на новай скрыпачцы. Вынік гэтага шляху невядомы, але абсалютна ясна адно: марным, бязмэтным гэты шлях не будзе. </span>Значнае месца ў п'есе займае вобраз Старца. Гэта чалавек з нізоў народа, прадстаўнік збяднелай масы, бо
сам выйшаў з такога раскіданага гнязда, як і Зяблікі. Ён — чалавек адзінокі. Шчыра спачувае гаротным і
абяздоленым. Старац ухваляе той шлях, на які становіцца Сымон, і асуджае тых, хто скараецца, мірыцца з несправядлівасцю.
Назва твора мае абагульненае значэнне. Гэта і раскіданая хата, і раскіданая па свеце сям'я Зяблікаў.
«Раскіданае гняздо» сімвалізуе старую, разбураную Беларусь. Шляхі Зяблікаў разбегліся, але тупіковых пуцявін тут няма. Усе Іпляхі могуць прывесці да адной мэты - да пошуку
і аднаўлення "раскіданага гнязда" - Бацькаўшчыны, да набыцця людзьмі страчанай чалавечай годнасці. Разбурылі
не толькі хату Зяблікаў, "раскіданым гняздом" была ўся тагачасная Беларусь. Адсюль і сэнс назвы твора.
<span>Калі ў вобразе Лявона Зябліка Я. Купала ха-цеў паказаць даведзеную да адчаю беззямел-лем частку сялянства,
якая не бачыла выйсця са свайго гаротнага становішча і ўсё яшчэ спа-дзявалася знайсці праўду ў існуючым
ладзе, то ў вобразе Сымона — перадавую, актыўную частку сялянства, гатовую выйсці на ўзброе-ную барацьбу
з несправядлівым сацыяльным ладам. </span><span>Такім чынам, на прыкладзе Сымона Я. Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх
сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску,
здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора.</span>
Аднойчы я ішоў са школы і ўбачыў маленькага шчанятка. Ён выглядаў бездапаможным і замерзлым, быў вельмі галодным і брудны. Мне яго стала шкада. Я падабраў гэтага малога і панёс дадому. Калі я прыйшоў дадому першым жа справай адразу спытаў у бацькоў, ці можна мне ўзяць яго ў нашу сям'ю. Яны з забеспячэннем пагадзіліся, але што б за ім добра даглядаў. І я хутка пабег яго карміць, памыў яго, і назваў Тузікам. Тузіку спадабалася як я яго назваў. Тузік радасна цяўкнуў адказ на яго мянушку і заматляў хвастом. Калі Тузік падрос мне можна было яго выгульваць я кожны дзень выводзіў яго гуляць. Мы з Тузікаў сталі самымі вернымі і лепшымі сябрамі.