1.Запішыце нумары прыказак, у якіх гаворыцца пра тое,што ў маўленні выяўляюцца патрыятычныя якасці людзей. 1)Хто роднага краю цу
1.Запішыце нумары прыказак, у якіх гаворыцца пра тое,што ў маўленні выяўляюцца патрыятычныя якасці людзей.
1)Хто роднага краю цураецца, той і маткі сваёй адцураецца.
2)Добрая птушка ў сваё гняздо не наскудзіць.
3)Хто мову і веру мяняў, той не то сябе і суседа прадаваў.
4)У дурнога салаўя і песня нялюдская.
5)Які разум такая і гаворка.
6)Калі ў школе з матчынай гаворкі пасмяецца, то на старасці ад маткі адрачэцца.
7)Няма лепшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.
2.Якое значэнне мае слова зорка ў наступных сказах?
1)Венера - зорка першай велічыні.
2)Новая зорка ў нашым тэатры.
3)Веру ў сваю зорку.
4)Рэгулярна чытаю “Зорку”.
5)Жарабя з чорнай зоркай на ілбе.
6)Зорка першай велічыні.
7)Упрыгожылі ёлку зоркамі.
3.Віталь запісаў пад дыктоўку сказ: Як і штогот, вясна прышла у магутным шумі паводак, у серабрыстым звоні ручаёў,ў не сціханым пенні жаваранкаў, у шаўкавістым шапацені первай зяляніны на пожнях. Ці дапусціў ён памылкі ў напісанні? Калі дапусціў, выпраўце іх.
4. Скласці план адказу па тэме: “Марфалагічны разбор дзеяслова”.
5.Перакладзіце на беларускую мову словы і словазлучэнні.
1)Пойти за вещами-…
2)Соседский утёнок-…
3)Неразборчивая подпись-…
4)Ходить по выходным-…
5)Извините меня-…
6)Заботиться о детях-…
7)Загрязнённый-…
8)Высохший-…
6.Дапішыце прыказкі, дапоўніўшы іх патрэбнымі дзеепрыслоўямі.
1)Не не знойдзеш.
2) ваўкоў,застанешся без грыбоў.
3)Вады не засіліш не рыбы не зловіш.
4) броду, не сунься ў ваду.
7.Запішіце адным словам (паняццем) хто або што гэта:
1)Літаратура, жывапіс, скульптура, музыка.
2)Харэй, ямб, дактыль, амфібрахій, анапест.
3)А. Цыркуноў, Х. Ліўшыц, М. Залозны, І. Ваўанка, Ф. Янушкевіч.
4)Ю. Семяняка, У. Міхайлоўскі, М. Чуркіна, В. Іваноў.
8.У адным творы, які вы вывучалі, сустракаюцца такія словы (словазлучэнні): нябыт, абшар, модлы, ясакар, каня, магнат, лукат, лунь, сажань, садзіць на пасад. Растлумачце значэнне гэтых слоў (словазлучэнняў). Назавіце гэты твор і аўтара.