Прыметы гутарковага стылю вызначаюцца
ўмовамі яго ўжывання. Гутарковы стыль характарызуецца рухомасцю моўных
сродкаў, у ім выкарыстоўваюцца і нелітаратурныя моўныя адзінкі:
прастамоўная лексіка, дыялектызмы, прафесіяналізмы, жарганізмы.
Гутарковы стыль індывідуалізавапы, гэта збліжае яго з публіцыстычным і
стылем мастацкай літаратуры, выразна адрознівае ад нейтральных
афіцыйна-дзелавога і навуковага.
Для кніжных стыляў характэрна маналагічная мова, для
гутарковага—дыялагічная. У гутарковым стылі (яго вуснай разнавіднасці)
вялікую ролю адыгрываюць жэсты, міміка, поза, інтанацыя. «У дыялогу,—
пісаў Л. У. Шчэрба,— г. зн. пры кароткіх рэпліках, сітуацыя, жэст, выраз
твару, інтанацыя — усё гэта так памагае ўзаемаразуменню, што словы і іх
формы перастаюць адыгрываць істотную ролю ў гэтым працэсе... Таму
ніякія адступленні ад нормы не страшныя ў гутарковай мове; іх ніхто не
заўважае — ні той, хто гаворыць, ні той, хто слухае. У маналагічнай мове
яны недапушчальныя» 3.
Как хорошо учиться!_comment bien étudier!
1. belle 2.bleu 3. chaude 4. long 5. verte 6. blanc