Майго лепшага сябра клічуць Аляксей. Мы з ім разам займаемся футболам. Ён старэйшы за мяне на год. Але выглядае Лёша яшчэ старэйшым, таму што ён вельмі высокі. Ён вышэйшы за мяне на дзесяць сантыметраў. Акрамя таго, Лёша ходзіць у трэнажорную залу, таму ён даволі мускулісты. Ён вельмі моцны, і ў яго вялікія далоні з заўсёды акуратна абрэзанымі і чыстымі пазногцямі.
Лёша не прыгажун, але даволі сімпатычны. У яго твар з шырокімі скуламі, высокі лоб, які затуляе чуб. Вочы ў Лёшы карыя, шакаладнага колеру. Валасы ў яго цёмна-русыя, прамыя, кароткія. Валасы Лёша не ўкладвае, яны заўсёды ляжаць на яго галаве ў творчым беспарадку.
Лёша ўмее стыльна апранацца. Яго адзенне заўсёды адпавядае сітуацыі. Ён аднолькава добра ўмее выглядаць і ў касцюме, і ў джынсах. Ён вельмi акуратны і заўсёды пахне дарагім адэкалонам.
Ён вясёлы і прыязны, да ўсіх адносіцца добразычліва. З яго твару не сходзіць усмешка.
Дзякуючы сваёй сімпатычнай знешнасці і абаянню Лёша падабаецца людзям. Думаю, калі б вы з ім пазнаёміліся, ён бы і вам спадабаўся.
Вяликага (р.склон) дрэва!!! Не там указал.
Белорусский язык - учат дети, только в школах Беларуси и в школах при посольствах в других странах. Но в России существуют школы с предметами Белорусский язык и Белорусская литература. В Евросоюзе его не учат.
Я б сказала потому что я родом отсюда тут вся моя родня я люблю свою родню и конкчно же мою родную страну