Здаецца мне, што гэта філасофскае пытанне хвалявала вельмі многіх людзей у розныя часы і не адзін раз. Мы ўсе нараджаемся, каб пакінуць пасля сябе след, каб пражыць жыццё недарэмна. Перад кожным чалавекам, калі ён толькі пачынае самастойныя крокі ў жыцці, паўстае пытанне, якімі маральнымі нормамі кіравацца ў сваіх паводзінах, да якой мэты імкнуцца. Адны выбіраюць самы просты і найлягчэйшы шлях — прыстасаванне. Другіх, наадварот, вабяць магчымасці самой дзейнасці. Для такіх людзей жыцце мае сэнс і прывабнасць толькі тады, калі чалавек стварае ценкія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, робіць карыснае людзям. На ўспамін прыходзіць мой дзядуля. Гэта высокі, магутны волат з сівой і вялікай, як у народнага гусляра, барадой. І да сённяшняга часу ён застаўся такім жа рамантыкам-летуценнікам, заўсёды даверлівы да людзей, здольны на ласку адказваць ласкай, на дружбу — дружбай. Усё сваё жыццё дзядуля імкнуўся не заставацца ў даўгу: калі хто-небудзь рабіў яму паслугу, то імкнуўся аддзячыць у дзесяць разоў болыпай ласкай. Ніколі не пройдзе ён міма знаёмага чалавека, каб не сказаць яму прыемнага слова, падбадзёрыць, выклікаць упэўненасць у сваіх сілах. Не адзін раз дарагі мне чалавек падтрымліваў у цяжкія хвіліны і мяне. Мой дзядуля — вялікі працаўнік, з пашанай ён ставіцца да сумленнай працы людзей, падтрымлівае іх добрыя намаганні, асуджае тых, хто імкнецца лёгка і весела жыць, зкарыстаючыся працай іншых. За сваё працоўнае жыццё дзядуля пабываў у розных краінах свету, але кожны раз яго цягнула туды, дзе ён нарадзіўся. Вырасшы на ўлонні цудоўнай, маляўнічай беларускай прыроды, дзядуля ўлюбёны ў яе ўсё жыццё. Ён захапляецца красой навакольных прастораў, якія напаўняюць жыццё светлымі фарбамі, вучыць і нас, сваіх унукаў, берагчы і шанаваць родную прыроду. А яшчэ ад дзядулі я пачула, чым з'яўляецца для чалавека Радзіма. Радзіма — гэта і добрыя людзі, з якімі ўступаеш у жыццё, дзеля якіх гатовы на ўсё самае слаўнае і цяжкае — нават на смерць, і сонца над галавой, і паветра, якім дыхаёш, і мова, якую даў мой народ, і песня, што засталася ад прадзедаў, і легендарныя гераічныя справы нашых дзядоў, і тая светлая дарога, па якой мне ісці ў будучае. І першым маім правадніком па гэтай дарозе стаў самы чалавечны чалавек — мой дзядуля. Думаю, калі б на зямлі такіх людзей была абсалютная большасць, то жылі б мы сапраўды ўдумна, з адчуваннем і веданнем, што такое Бог, сумленне, дабро і зло, святло і цемра, дзе наш паратунак і куды вядуць чалавека і ўсё чалавецтва жыццёвыя дарогі.
осень это мое любимое время года. оно у меня ассоциируется с чем то веселым ярким радостным, но с другой стороны и с чем-то умиротворенным и спокойным. осень пора ветров и дождей, казалось бы время грустное печальное туманное, однако это время детства школы и время радоваться жизни!