Ну в общем то вот так вот
Верасень - любімы месяц не для многіх людзей. У гэтым месяцы ў школьнікаў і студэнтаў пачынаецца ненавісны навучальны год. Ды і дарослыя не занадта радуюцца сапсаванаму надвор'ю, халоднаму ветру, пастаяннаму дажджу.
Але не заўсёды вераснёўскае надвор'е дрэннае. Бывае, ласкава выгляне скрозь цяжкія шэрыя хмары яшчэ па-летняму цёплае сонца, каб напаследак сагрэць зямлю перад зімовай сцюжай. Разгоняць яго прамяні аблокі, заззяе блакітны небасхіл. У такія дні можна яшчэ пагуляць без курткі. Звіняць паўсюль звонкія галасы ўзрадаванае раптоўным цяплом дзятвы, што высыпала на вуліцу.
Але восеньскае цяпло нядоўгае. Хутка зноў пачне дзьмуць вецер і прыйдзецца хутацца ў шалікі і паліто.
Затое грыбнікам ў верасні - сапраўдны рай. Грыбоў пачынае расці вельмі шмат. Гэта і баравікі, і чырвонагаловікі, і падбярозавікі, і маслякі з апенькамі. Усе спяшаюцца ў лес, і ніхто не выходзіць адтуль пакрыўджаным. Для кожнага прырода прызапасіла шчодрыя падарункі.
<span>Мне падабаецца верасень. Я люблю прабегчыся па залацістым дыване з шалёсткага лісця, прайсціся па размаляваным восеньскімі фарбамі лесе. І хоць мне трохі сумна ад таго, што ўжо хутка зіма, я па-сапраўднаму атрымліваю асалоду ад тых прыемнасцяў, што нам дорыць восень.</span>
1) стыль - мастацкi, тып - апавяданне (з элементамi апiсання)
2)б. "Уперамешку", трэба разам
3)в
4)в
5) возера (няма прыстаунога " в")
6) 2 памылкi
1. Тэатрал/глядач 2. Пакупнік/кліент 3. Пацыент 4. Чытач 5. Абанент 6. Пасажыр
"Трэба дома бываць часцей".
У наш час існуе вялікая колькасць месцаў, дзе можна адпачыць і проста добра правесці час. Людзі на доўгі час пакідаюць свой дом, з'язджаючы ў нейкія новыя і незвычайныя месцы. Бацькі хвалююцца за сваіх дзяцей, адпускаючы іх да некага ў госці, але ведаюць, што іх сын або дачка неўзабаве вернуцца дадому. Але дзеці падрастаюць, і усе радзей бываюць дома. Толькі прыбег са школы - зноў сыйшоў. У хуткім часе людзі пачынаюць забывацца на свой родны дом, шукаючы сабе іншае месца. Але, як бы добра б не было ў іншых месцах, заўседы прыемна вярнуцца дадому, дзе цябе чакаюць бацькі. Не трэба бываць дома толькі госцем. Нават калі чалавек вырастае і мае сваю сям'ю і хату, ен мусіць наведваць свой дом, дзе ен вырас і дзе жывуць ягоныя бацькі. Там заўседы можна адпачыць і прыгадаць шматлікія прыемныя моманты дзяцінства.