У паэме Я.Купалы «Курган» паказаны вобраз гусляра. Гэта стары чалавек, падуладны князю. Пра талент гусляра ведалі па ўсім свеце. Гусляр быў любімым і прызнаным у народзе. Ён быў чалавекам з вельмі чуйнай душою, здольны глыбей адчуваць, бачыць, усведамляць жыццё і з захапленнем расказваць пра гэта ў сваёй музыцы. У песнях гусляра апявалася цяжкае сялянскае жыццё і ў той жа час адчувалася спадзяванне на шчасце і лепшую долю. Сіла ўздзеяння мастацтва гусляра была настолькі вялікая, што ёй захапляліся не толькі людзі, але нават і ўсё жывое, прырода. Гусляр — прыгонны чалавек, уласнасць князя, аднак ён мае сваю годнасць, погляды на жыццё, мужнасць. Апрануты гусляр, як звычайны селянін, носіць світку, здаецца, нічым не выдзяляецца сярод іншых, але ў яго «задумных вачах незвычайны агонь». Гэты агонь у вачах не прыніжанага, забітага чалавека, а мудрага старца, які за сваё жыццё пабачыў і зведаў многа. Ён мае свой погляд на свет і людзей, на грамадскія праблемы, выражае ідэалы «цемры сярмяжнай». У сваіх песнях гусляр нёс людзям праўду пра іх жыццё, таму «песня-дума за сэрца хапала». Слухаючы гусляра, сялянам здавалася, што кожны ў рэшце рэшт знойдзе сваё шчасце і «папараць-кветку». На вяселлі княжацкай дачкі гусляр вырашыў сказаць праўду пра князя і яго багацце. Гусляр ведаў на што ідзе. Ён адмовіўся ад «поўных гуслі дукатаў».
Скурганіў бы душу чырванцом тваім я, Гуслям, княжа, не пішуць законаў: Небу справу здае сэрца, думка мая, Сонцу, зорам, арлам толькі роўна.
Задума князя купіць гусляра за грошы, зрабіць яго сваім песняром і зламаць духоўна не спраўдзілася. Гусляр не здрадзіў сабе і свайму народу. Ён застаўся сапраўдным мастаком, вольным і незалежным духоўна. Гусляр загінуў, але перамог князя ў гэтым паядынку. Памяць пра яго жыве ў народзе. Людзі не забываюць свайго мастака, яго песні. Курган — гэта не магіла старца-гусляра, а помнік чыстаму сумленню, годнасці і таленту.
поведение медсестры правильное,режим прописан уставом больницы,где написано,что больные должны соблюдать послеобеденный сон, ведь не все больные хорошо себя чувствуют им необходим отдых,для поправки
Стихи на наурыз на русском языке 1. День ночи равен стал, победа!  Над тьмою света, солнце в высь!  Мы видим приближенье лета  В весенний праздник Наурыз.
Здесь скачки, гульбища, забавы:  Вот в схватке силачи сошлись.  Почувствуй вкус и запах славы  В чудесный праздник Наурыз
Обильный стол, о угощенье,  Рекою пенною кымыз.  Игра домбры, акынов пенье  В наш добрый праздник Наурыз.
И русский и казах и немец  Под шаныраком собрались.  Узнает пусть и иноземец  Народный праздник Наурыз.