Даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне, акалічнасць.
Дапаўненне - гэта даданы член сказа, які адказвае на пытанні ўскосных склонаў: "што?", "каго?", "каму?" і г.д. (падкрэсліваецца ----------------)
Азначэнне - гэта даданы член сказа, які адказвае на пытанні "які?", "якая?", "якое?", "якія?", "чый?" і г.д.. (падкрэсліваецца ~~~~~~~~~~)
Акалічнасць - гэта даданы член сказа, які адказвае на пытанні "дзе?", "як?", "калі?", "куды?", "чаму?" і г.д. (падкрэсліваецца _ . _ . _ . _ . )
На мой погляд, кожны з нас павінен мець лепшую
сяброўку,
якая можа падтрымаць у цяжкую хвіліну. Гэты чалавек разумее цябе з паўслова, ведае
пра цябе нават крыху больш, чым ты сама.
На шчасце у маім жыцці ёсць такі чалавек. Маю сяброўку
клічуць Насця. Мы
сябруем не з
самага ранняга дзяцінства, але нягледзячы на гэта маем шмат агульных інтарэсаў і захапленняў. Напрыклад,
чытаем кнігі адных
жанраў,
любім разам праводзіць час, захапляемся
фiльмамi і спортам.
Таксама варта заўважыць, што мы з Насцяй вельмі падобныя. Але справа не ў знешнасці, а
хутчэй у характары . Нас аб'ядноўваюць дабрыня, спагадлівасць , сумленнасць.
Гэтыя рысы праяўляюцца і ў нашых адносінах
адна да адной.
Асабіста я паважаю меркаванне сваёй сяброўкі, нярэдка прыслухоўваюся да яго.
Вялікую ролю адыграў у нашай дружбе і
той факт, што мы вучымся ў адным класе. Гэта значыць, амаль увесь вольны час мы праводзім разам. Я памятаю шмат розных падзей, дарагіх нам абедзвюм .
Я магу быць цвёрда ўпэўненая ў сваёй сяброўцы . Яна не здольная зрабіць дрэнна, ніколі не
здрадзіць мне. Я лічу, што самае галоўнае ў дружбе —казаць праўду, ні ў якім разе не хітраваць. Насця таксама прытрымліваецца гэтага правіла і
заўсёды адкрывае мне
праўду, якой бы горкай яна часам не была . Сяброўка паказвае мне мае памылкі , спрабуе выправіць мяне ў лепшы бок.
Безумоўна , часам гэта не вельмі прыемна чуць , але я выдатна разумею, што
Насця права. Менавіта за гэта я цаню яе больш за ўсіх.
Наўрад ці ў маім жыцці сустрэнуцца яшчэ такія людзі, як Насця. Я
больш чым ўпэўненая, што наша сяброўства будзе
доўга працягвацца. Па меншай
меры, я буду рабіць для гэтага ўсё магчымае.
Клуб,бок,тры,рыбы,грыб,дзень
Галоўная гераіня разумная, дасціпная і вострая на язык Паўлінка. Гэтая вольналюбівая і здольная пастаяць за сябе і за сваё каханне дзяўчына ідзе ў жыццё самастойнай дарогай. Яна закахалася ў мясцовага настаўніка Якіма Сароку, вобраз якога ўвасабляе новыя павевы ў жыцці вёскі. Яе прываблівае тое святло новых ідэй, якія ён нясе. Аднак на шляху закаханых становяцца перашкоды патрыярхальныя, кансерватыўныя сілы. Але Паўлінка знаходзіць у сабе мужнасць ім супрацьстаяць. Здаецца, чаго прасцей — кахаеш, не звяртай увагі ні на якія перашкоды, дабівайся свайго.