Грамадз - корень, е - окончание
Сёння на уроку мы закончылi вывучэнне аповесцi Васiля Быкава «Жураўлiны крык» . Гэтая аповесць, як i iншыя творы Быкава, што я прачытаў, — пра вайну. Апiсання ваенных дзеянняў у творы не шмат, больш старонак адведзена апiсанню настрою i стану герояў, iх успамiнам i перажыванням. З усiх салдат, якiя засталiся на пераездзе затрымлiваць ворага, мне найбольш спадабаўся Свiст. Вясёлы i знаходлiвы, Вiцька дапамагаў воiнам забыцца пра тое, што iх, магчыма, чакае смерць. Яго жарты падымалi ў салдат настрой. Вiцька Свiст сам вельмi шчодры чалавек i не любiць скупых.
Кожны чалавек – гэта цэлы свет (К. Чорны). Чалавек – заўсѐды бог. Але тады, калі ѐн падобны толькі на самога сябе (Я. Скрыган). Не шукай на свеце нейкую падкову, /Што прыносіць шчасце і знішчае злосць. / Не чакай ад неба цудаў і спакою, / Ведай: / На Зямлі ты – гаспадар, не госць (П. Пруднікаў). Вада і агонь, якія пярэчаць адно аднаму, мірацца на чалавеку: і вада ачышчае яго, і агонь таксама (А. Разанаў). Калі нараджаецца чалавек, нічога ў свеце не памірае ўзамен (Г. Марчук). Кожны чалавек носіць у сабе храм. Штодзень, з году ў год. Толькі ў адных ѐн маўчыць, а ў другіх звоніць на ўсе свае званы. Але ѐсць яшчэ і трэція: званы раздзіраюць такому душу, аднак ніхто гэтага звону не чуе – чалавек не выпускае яго з сябе. Апошнія паміраюць першымі – раней за ўсіх. Ад карозіі храма, які яны носяць у сабе. А раўнадушныя сцвярджаюць – ад разрыву сэрца (Я. Сіпакоў)
<span>Выпиши какое понравится, там где такой знак / это четверостишие</span>