Ёсць піражкі - будуць і дружкі. Добрыя сябры час крадуць. Калі хочаш пазбавіцца сябра, пазыч яму грошы. Лепш за маці сябра не знойдзеш. Хто сяброў мае, той бяды не баіцца. Сказаў праўду - страціў сябра. Спрабуй золата агнём, а сябра - грашыма. Каля чаго патрэшся, таго і сам набярэшся. <span>З сабакам спаў - з блыхамі ўстаў.</span>