Восень - сумная і тужлівая пара года. Увосень раз-пораз неба зацягвае цяжкімі цёмнымі хмарамі і ідзе дождж. Пад нагамі лужыны і бруд, кроплі сякуць твар, нібы ў яго іголкі ўтыкаюць. Дрэвы губляюць свае лісце, вецер падхоплівае яго, нясе кудысьці. А галінкі застаюцца голымі і дрыжаць ад ветру. Вецер становіцца ўсё больш пранізлівым. Ўжо не выйдзеш на вуліцу ў тонкай куртачцы, даводзіцца захутвацца ўсё цяплей і цяплей. Спачатку радуе хаця б тое, што ў лесе пачынаюць расці грыбы. Люблю я паблукаць па лесе, збіраючы то тут, то там баравікі, чырвонагаловікі, падбярозавікі, лісічкі, маслякі, махавікі, вышукваючы іх сярод рознакаляровага лісця. Але потым і гэтая радасць канчаецца. У канцы кастрычніка ўжо ні аднаго грыба ў лесе не знойдзеш. А потым ідзе першы снег. Яшчэ недастаткова холадна, таму ён адразу растае, ператвараючыся ў бруд. У такое надвор'е не хочацца нікуды ісці. Хочацца сядзець дома пад пледам з кубкам гарачае кавы. Я не вельмі люблю восень. Добра, што хутка яна скончыцца, саступіўшы месца зіме.
Ціха і бясшумна ападаў апошні ліст. На галінцы дрэва насвістваў сваю песню прыгожы шпак. Апошні сонечны прамень паказаўся над гарызонтам. Мая маці лепш за ўсіх на свеце робіць пірагі. Заўтра будзе мой першы дзень у новай школе.
Прачытаць кніг<u>у</u> (В.с.), напісаць бабул<u>і</u> (Д.с.), раскінуўся за пол<u>ем</u> (Т.с.), прыйшлі да сяброўк<u>і</u> (Р.с.), сябравалі з хлопчык<u>амі</u> (Т.с.)
1.Разам з сябрам мы паехали на метро(метро).
2. Пайшоу дождж, мне прыйшлося апрануць капюшон.(капюшон)
3. У акварыуме плаваюць мае любимыя рыбки(акварыум)