Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавае апавяданне "Плачка". Гэта адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
<span>Вобраз Плачкі арыгінальны і не сустракаецца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.</span>
1. З міру па нітцы - і клубок назбіраецца
2.Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж.
3.Новых сяброў не забывай, а старых набывай.
4.Дзе гаспадар ходзіць,там жыта родзіць.
5.Слова , як птушка: выляціць-не зловіш.
7. Не вер казлу у капусце, а вауку сярод авечак.
Добрае слова i кошке прыемна.
Добрае слова, нiбы дождж у засуху
1. Сасновы-н.склон, м.р.,-ы 2. Сасновага-р.склон, м.р.,-ага 3.Сасноваму-д.склон, м.р., -аму
4.Сасновым-т.склон, м.р., -ым 5.У сасновым бары-м.склон,м.р. -ым 6. Сасновы-в.склон, м.р.,-ы.
Парадак фанетычнага разбору
У ВНУ
<span>1. Запіс слова з дапамогай фанетычнай транскрыпцыі.</span>
2. Падзел на склады, колькасць і тыпы складоў (прыкрыты ці непрыкрыты, адкрыты ці закрыты), націскны склад.
3. Тып націску (рухомы ці нерухомы).
<span>4. Характарыстыка гукаў:
- галосных: а) паводле ўдзелу губ, месца пад’ёму языка, ступені пад’ёму языка; б) з улікам спосабу графічнага абазначэння;
- зычных: а) паводле ўдзелу голасу і шуму, спосабу ўтварэння, месца
ўтварэння, цвёрдасці-мяккасці, працягласці (калі падоўжаны гук,
адзначыць гэта); б) з улікам спосабу графічнага абазначэння.</span>
5. Колькасць гукаў і літар.
У школе
1. Арфаграфічнае напісанне слова.
2. Колькасць складоў, месца націску (націскны склад).
3. Характарыстыка гукаў: галосны (якой літарай абазначаны), зычны
(звонкі ці глухі, цвёрды, зацвярдзелы ці мяккі, свісцячы ці шыпячы; якой
літарай абазначаны).
<span>4. Колькасць гукаў і літар.</span>