Што
ж такое Бацькаўшчына? Гэта радзіма, родны край, краіна , горад ці вёска.
Гэта месца, дзе ты нарадзіўся і вырас. Гэта месца, дзе прайшло тваё дзяцінства,
дзе твае сябры, можа, і першае каханне.
Нішто
на зямлі не можа быць бліжэй, мілей, чым Бацькаўшчына. У кожнага чалавека ёсць
свая Бацькаўшчына. У адных — гэта вялікі горад, у іншых — маленькая вёсачка,
але ўсе людзі любяць яе аднолькава. Для мяне слова «Бацькаўшчына » значыць
нешта вельмі дарагое, любімае, каштоўнае, дзеля якога можна памерці!
Бацькаўшчына
не абавязкова павінна быць вялікай. Гэта можа быць які-небудзь куток вашага
горада, пасёлка. У мяне ёсць сваё упадабанае мястэчка. Гэта велічны лес. На
ўсёй зямлі цяжка знайсці куток выдатней гэтага, таму што ўзімку лес
зменьваецца, становіцца таямнічым, чароўным, казачным. Асабліва ён прыгожы ў
маразы. Дрэвы накрытыя цёплым інеем, здаецца, замерла ў чаканні цуду.
Снег на сонейку пераліваецца як быццам гара алмазаў. Калі ў гэты момант
загадаць жаданне, яно абавязкова збудзецца. Улетку я люблю валяцца на зялёнай
траўцы, грэючыся пад сонейкам на беразе рэчкі. Побач ціўкаюць птушачкі, і,
здаецца, што час спыняецца. Жыццё замірае, і ты забываеш пра ўсе праблемы.
Блізкасць
рэчкі, цішыня, у якой мноства гукаў : шолах дрэў, шамаценне чароту, сумны крык
нейкі птушкі — усё гэта дапамагае мне ўбачыць і пачуць маю Бацькаўшчыну ,
адзіную і непаўторную.
Я люблю
сваю Бацькаўшчыну. Люблю таму, што толькі тут самае яркае сонца, толькі тут
самая зялёная трава, толькі тут самае блакітнае неба, толькі тут самыя лепшыя
людзі. Люблю таму, што тут жывуць мае мама і тата, мая сям’я.
Хочацца,
каб час спыніўся, але ён бязлітасна рухаецца наперад. Мы расцем, сталеем, але
вось сваю Бацькаўшчыну мы ніколі не забудзем. Мы будзем любіць і шанаваць яе да
апошніх дзён свайго жыцця.
Что?................... :(
А) Новыя ўмовы паспрыялі развіццю эканомікі, але паляпшэнні будуць паступовымі.
У нас звольніўся бухгалтар, і мы шукаем новага.
Прыйшлі новыя кліенты, і я пачала складаць каштарыс.
Наш новы арандатар - новая кампанія, але яны ўжо добра вядомыя на рынку.
Існуюць адкрытыя і закрытыя акцыянерныя банкі, і адкрытых больш, чым закрытых.
Прыватызацыя ў краіне ідзе поўным ходам, і хутка колькасць прыватных устаноў перавысіць колькасць дзяржаўных.
Мне пашанцавала папрацаваць у акцыянерным таварыстве, і я маю вопыт працы з акцыямі.
Я прапусціў лекцыю аб цэнаўтварэнні, а на кантрольнай мне папалася менавіта такое пытанне.
У прадпрыемства не было ліцэнзіі, а выконваць такую дзейнасць без ліцэнзіі забаронена.
Абмежавана канверсуемая валюта з'яўляецца няўстойлівай, і яе рэдка выкарыстоўваюць у міжнародных валютных аперацыях.
Учора мы былі на аўкцыёне, і мама купіла прыгожую вазу.
Раней мой брат працаваў менеджарам, а цяпер у яго свой бізнэс.
Інвестыцыі ў бізнэс - выдатнае ўкладанне капіталу, але без вопыту можна і прагарэць.
Інфляцыя ў нашай краіне не новасць, і ты нас ею не напужаеш.
Мне споўнілася васемнаццаць, і цяпер я магу сам распараджацца сваёй маёмасцю.
Безнаяўны разлік - гэта вельмі зручна, але такая магчымасць пакуль што ёсць не паўсюль.
Мае бацькі аставілі мне ўсе свае накапленні, але багацей я ад гэтага не стаў.
Мой сябар не заплаціў падатак на зямлю, і на яго наклалі штраф.
Мы яшчэ не ўдзельнічалі ў таргах на біржы, і нам цяжка разабрацца ў гэтым.
Пяць гадоў назад я купіў акцыі адной кампаніі, але яна збанкруцілася.
Мне падабаецца цана гэтага тавара, і я хачу яго купіць.
У гэтым годзе мы ўпершыню атрымалі прыбытак ад нашага прадпрыемства, і цяпер нам можна ганарыцца сабою.
б) Эканоміка Беларусі - сацыяльна-арыентаваная, таму ні дзяржава, ні бізнэс не могуць мець над ёю поўны кантроль.
Бухгалтарам можа быць толькі вельмі ўважлівы чалавек, бо даводзіцца працаваць з мноствам лікаў.
Канчатковую суму каштарыса мы даведаемся, калі атрымаем цэны на расходныя матэрыялы.
Калі арандатар не заплаціць грошы да пятніцы, будзем падаваць заяву ў суд.
Акцыянерны банк - гэта банк, які створаны ў форме акцыянернага таварыства.
Пасля таго, як прыватызацыя кватэры будзе скончана, больше не трэба будзе плаціць за кватэру, як за арэнднае жыллё.
У акцыянерным таварыстве не можа быць аднаго члена, таму вы можаце зарэгістраваць толькі прыватнае прадпрыемства або таварыства з абмежаванай адказнасцю.
Цэнаўтварэнне ў нашай краіне можа рэгулявацца дзяржаўнымі органамі, таму цэны на хлеб і малако растуць не так хутка, як на іншыя тавары.
Каб аказваць юрыдычныя паслугі, патрэбна атрымаць ліцэнзію.
Свабодна канверсуемая валюта - гэта валюта, якая шырока выкарыстоўваецца ў міжнародных гандлёвых аперацыях.
Аўкцыён будзе праведзены, калі спецыялісты скончаць ацэнку прадметаў мастацтва.
Каб стаць менеджарам, трэба мець дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Каб паскорыць развіццё нацыянальная эканомікі, дзяржава імкнецца прыцягваць зарубежныя інвестыцыі.
У выніку інфляцыі грашовыя сродкі абясцэніліся, таму давялося правесці дэнамінацыю.
Дзед сказаў, што завяшчае ўсю сваю маёмасць таму з унукаў, хто будзе лепш аб ім клапаціцца.
Наша краіна імкнецца перайсці на безнаяўны разлік, таму аплаціць мабільную сувязь можна толькі ў плацежных тэрміналах.
Каб памножыць свае накапленні, трэба іх трапна ўкласці.
Той, хто заплаціў падаткі, спіць спакойна.
У Беларусі ёсць адзіная таварная біржа, дзе адбываюцца таргі.
Каб памножыць свае накапленні, я хачу купіць акцыі.
Калі павялічваецца попыт, растуць і цэны.
Калі вы не атрымліваеце прыбытку ад свайго бізнэсу, паспрабуйце заняцца чым-небудзь іншым.