Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёю,на якой нарадзіўся. Так і мы, дзеці нашага мілага краю,павінны ведаць, што месца, дзе ты нарадзіўся, і жывеш – гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што у нас ёсць.
Патрэбна толькі сэрдцам адчуць еднасць з ім, услухацца ў родны гоман шапатлівыш лясоў, адчуць тую сілу, якую можа даць чалавеку толькі родная зямля, родны кут.
І я адчуваю такую сілу, яднанасць са сваім родным кутам, са сваёй вёскай.
Мая вёска знаходзіцца ў самым сэрцы Палесся, на Жыткаўшчыне, і назва яе- Грычынавічы. Кажуць, што некалі на месцы вёскі было балота, непраходная дрыгва.А называлася гэта балота Грычын. Адсюль і пайшла назва маёй вёскі. Вёска мая невялікая і нічым не адрозніваецца ад іншых.Усяго толькі дзве крамы,школа, дзе л`юцца дзіцячыя галасы. Няма паблізу ні рэчкі, ні возера, ні прадпрыемстваў,фабрык, няма нічога цікавага, на што можна было б звярнуць увагу. Але я любіў і буду любіць свой край такім, які ён ёсць.Для мяне ён заўсёды будзе прыгожым, мілым краем.
Адлятаюць у вырай журавы.так хацелася б паляцець разам з імі і пабачыць,як там,у іншых краінах.Няўжо дзе-небудзь ёсць край, прыгажэйшы за нашу Беларусь, за мой родны куток, дзе чыстыя рэкі, пяшчотныя,шчырыя словы і добрыя людзі? Няўжо дзе-небудзь можна быць шчаслівым, акрамя як на родная зямлі?
А шчаслівымі журавы будуць толькі тады, калі яны вярнуцца да дому, да свайго гнязда.
Так і чалавек. Калі ён паедзе жыць за мяжу, то ягобудзе цягнуць да сваёй Радзімы, да роднага кутка. Дзе б ён ні быў: за марамі, акіянамі, на іншым кантыненце, ён ніколі не забудзе роднай мовы, якой навучыла яго маці.
Прайшла вайна. Маю веску яна таксама не абмінула. Яе палілі, разбуралі, але яна аджывала.І зараз, калі заходзім к ветэранам, ад іх можна пачуць, што Беларусь- цікавы край, мужны, працавіты і гасцінны народ. Пачуць ад тых, хто ў гады вайны змагаўся з ворагам на беларусскай зямлі, у маёй роднай вёсцы.
Многія звязваюць назву майго краю з буслам.Ён таксама белы, чысты, як мой край. Гэта птушка, якая лунае над нашымі краявідамі, выбірае сабе жытло каля паселішчаў чалавека. Згодна з народнымі прыкметамі- буслы прыносяць дабрабыт.
Я гавару так, таму што ў мяне ёсць нешта агульнае з буслам. Я не магу ўявіць сябе без нашых цудоўных краявідаў, без матчынай мовы, без нашыш меладычных песен- ўсяго таго, што называецца двума простымі і такімі чыстымі словамі- родны кут. Яны ўраслі каранямі ў сэрца і адабраць іх можна толькі з жыццём.
1. Сказ, у якім адна з граматычных частак сэенсава падпарадкоўваецца другой і звязваецца з её пры дапамозе падпараквальнага злучніка ці злучальнага слова.<span> 2. Паставіць пытанне. Калі пытанне задаць нельга, то гэта злучнік 3. Дапаўняльная, азначальная, акалічнасная 4. Гэта, часткі, якія адказваюць на пытанні ускосный склонаў. 5. Гэта часткі, якія абазначаюць прымету прадмета і адказваюць на пытанні які? якая? якое? якія? 6. Гэта часткі, якія паясняюць галоўную, адказваюць на пытанні акалічнасці. Я ны бываюць розных відаў: месца; часу; умовы; прычыны; мэты; уступальныя; спосабу дзеяння; меры і ступені; параўняльныя 7. Калі даданая частка адна, то паміж ей і галоўнай ставіцца коска. Трэба выцерпець шмат за Айчыну, каб яе навучыцца любіць. Калі ёсць некалькі даданых частак і...: - мы ставім ад галоўнай да усіх даданых адно і тое ж пытанне(сузалежнае аднародная падпарадкаванне), то коска паміж галоўнай і даданай ставіцца, а пажім усімі астатнімі - не(калі ёсць злучнік; калі няма яго - ставіцца) Чалавек жыве дзеля дабра, дзеля служэння праўдзе, каб ствараць вартасці жыцця і каб быць карысным для іншых. - мы ставім ад галоўнай да другіх даданых розныя пытанні(сузалежнае неаднароднае падпарадкаванне), то коска паміж усімі часкамі ставіцца Калі пачынаецца зіма, Міколка сядзіць у хаце, бо на дварэ холадна. <span>- мы ад галоўнай ставім пытанне да даданай, а ад гэтай даданай - да наступнай даданай і г.д. (паслядоўнае падпарадкаванне), то коскі ставім паміж усімі часткамі Я павольна крочу туды, дзе гай спавіў зялёны дым, які відаць здалёк<span>.</span></span></span>
1. Колькi частак у творы? а) 2; б) 5; в)8; 2. Хто галоуны персанаж твора? Хто такi "губаты"? а) хлопчык; б) мяздведзь; в) ласяня; 3. Хто у першай часцы гнауся за "губатым"
i яго мацi? а) лiса; б) воук; в) дзiкi кабан; 4. Колькi дзяцей было у сям'i? а) 2; б) 3; в) 4; 5. Што здарылася з "губатым" у канцы твора? а) ён знайшоу сабе другую сям'ю и пайшоу у другi лес; б) ён застауся жыць у сям' людзей; в) яго забiлi паляунiчыя са стрэльбы