<span>Хлопчык ведаў, што зайца так, як птушаня ў гняздзе, не накрыеш. Тут ужо трэба маладзецтва, небывалае здарэнне, - каб ён, такі імклівы, няўлоўны, ды апынуўся ў тваіх руках. Але аднойчы такі цуд адбыўся. А што не з зайцам, а з маленькім зайчыкам, дык цуд ад гэтага быў ані крышку не меншы. Іх тады, цэлы вывадак зайчанят, не проста знайшлі ў канюшыне, а выкасілі. Як жа добра, што не падрэзалі касою! Вялікія, хто касіў, кінулі косы і пачалі лавіць зайчанят, што сыпанулі ва ўсе бакі. І смешна так, як завадныя, і не вельмі хутка. Цяжка сказаць, як гэта ён сам, той хлопчык, не дагнаў ніводнага. Можа, таму, што хацеў палавіць усіх адразу. А аднаго яму далі. Рука дарослага трымала зайчаня за вушкі, толькі пальцамі. А шарачок па-немаўлячы пацешна дрыгаў заднімі лапкамі, нібы ад радасці, нібы з усмешкай. Хлопчыку сказалі, што зайца няможна браць за спіну, а толькі за вушы, і малы чалавек, з вялікай асцярожнасцю і трывогай, узяў малога зайца так, як трэба браць, адчуў у пальцах і цёплыя лапінкі вушэй, і дрыганне ножак, а потым, ужо без парады дарослых, палажыў яго ў шапку і, нібы ў гняздзе, панёс трушком ды подбегам дахаты</span>
Я заўсёды марыў пра сабаку. Але бацькі не хацелі мне яго купляць. Яны лічылі, што я недастаткова адказны. Яны думалі, што я не змагу сам за ім даглядаць, і ім давядзецца гуляць з ім рана раніцай і позна ўвечары ў любое надвор'е. Яны, вядома, мяне недаацэньвалі, але іх можна зразумець. І вось у мінулым годзе за добрую вучобу мне нарэшце набылі сабаку. Яго парода - нямецкая аўчарка. Ён вельмі падобны на сабаку з фільма "Камісар Рэкс". Таму назваў я яго Рэксам. Ён такі ж разумны. Я з першага дня пачаў з ім займацца, дрэсіраваў яго. Зараз мой Рэкс ўжо ўмее падаваць лапу і голас. Я збіраюся яшчэ навучыць яго камандам "памры!" і "месца!". Каманды "фу!" і "апорт!" ён ужо ведае. Рэкс вялікі. Ён ростам мне амаль па пояс. Ён добра сілкуецца, таму ў яго гладкая і шаўкавістая шэрсць. Мы сочым за яго рацыёнам. У Рэкса заўсёды збалансаванае харчаванне з вялікай колькасцю вітамінаў. У Рэкса вялікія вострыя зубы. Ён з такой лёгкасцю распраўляецца з косткамі, што становіцца трошкі страшнавата. Але ён на самай справе настолькі добры пёс, што сябруе з усімі суседскімі катамі. Хоць я ведаю, што Рэкс ніколі нікога не пакрыўдзіць, я ніколі не выводжу яго гуляць без ланцужка і намысніка, таму што ён вялікі і можа напалохаць людзей, асабліва дзяцей. <span>Я люблю свайго сабаку. Мне вельмі весела праводзіць з ім час. Ён мой лепшы сябар.</span>