Иди уберись в доме!
Помоги мне с уборкой!
Ёлка - важны сімвал Новага года. У нашай сям'і гэта свята ніколі не абыходзіцца без ёлкі. Звычайна мы ўпрыгожваем ёлку дваццаць сёмага снежня - у дзень нараджэння маёй малодшай сястры.
Елачныя цацкі ў нас у асноўным старыя. Яны дасталіся нам ад маіх бабулі і дзядулі. Гэтыя цацкі вельмі прыгожыя і разнастайныя, у адрозненне ад аднолькавых і нецікавых сучасных шарыкаў. Сярод іх ёсць фігуркі людзей, жывёл, казачных персанажаў, шышкі, ледзяшы, сняжынкі і шмат іншага. Цацкі ў асноўным шкляныя, таму, на жаль, іх з кожным годам становіцца ўсё менш. Яны часам разбіваюцца, але, як кажа мая мама, гэта добрая прыкмета.
Колькасць бабуліных цацак памяншаецца, таму мы кожны год купляем трохі сучасных: рознакаляровыя шарыкі з пластыка, якія не разбіваюцца, але і не вылучаюцца асаблівай разнастайнасцю. А вось сучасныя гірлянды вельмі прыгожыя. У нас ёсць пластыкавая гірлянда чырвонага колеру ў выглядзе званочкаў, залацістая з матылькоў, гірлянда з рознакаляровымі лямпачкамі.
Спачатку мы вешаем на ёлку гірлянду з лямпачак. Потым развешваем цацкі. У гэтым заўсёды ўдзельнічае ўся сям'я. Гэта наша традыцыя. Мы з сястрой упрыгожваем ёлку знізу, а бацькі - зверху. Пасля таго, як развешаны ўсе цацкі, вешаюцца пластыкавыя гірлянды. Пад ёлку мы заўсёды ставім фігуркі Дзеда Мароза і Снягуркі.
<span>Вось і гатовая наша елачка. Цяпер трэба берагчы яе ад ката, які вельмі любіць гуляць з елачнымі цацкамі і гірляндамі, часам пераварочваючы ёлку. Кузя, трымайся далей ад елкі! Не чапай нашу прыгажуню!</span>
Гад (-ы) - мужской род, первое склонение, гады-множественное число, а гад-единственное число, третье лицо (3 лик)
Дзейник граматычная аснова сказа ад якога задаёцца пытанне на выказник.
зваротак - обращение.
Ix вeльмi многа: еньк, аньк, к, iзн, eйш, л, у', iст, ар.....