Адгадка - гэта яйка (яйцо).
Аднойчы маладому вожыку захацелася з'есці яблык. Яблык на яблыні, а вожыкі не ўмеюць лазіць па дрэвах. Бачыць вока, але ляжыць высока. Як дастаць смачны фрукт? Сядзець чакаць, пакуль ветрам яблык з яблыні саб'е?
"На Бога спадзявайся, але і сам старайся", - вырашыў вожык і палез на дрэва. Лез, звальваўся, зноў лез і зноў звальваўся. Куды яму з яго кароткімі лапкамі! Але не здаецца вожык. З дзяцінства яго вучылі: калі ўлез у дугу - не кажы "не магу".
Праходзіў міма стары мудры вож, убачыў патугі маладога - пасмяяўся. Потым паклікаў сваю сяброўку сароку. Тая скінула яму не адзін, а тры яблыкі. "Не май сто рублёў, а май сто сяброў", - сказаў стары вож, накалоў два яблыкі на калючкі ды папоўз дахаты. А малады вожык, хрумкаючы апошні яблык, яшчэ доўга раздумваў над словамі старога.
Клас (хто?) - дзейнiк, трымау (што рабiу?) - выказнiк, думку (што?) - дапауненне, увесь (якi?) - азначэнне, яго (чый?) - азначэнне, сабрацца (якую?) - азначэнне, горача (як?) - акалiчнасць, у школе (дзе?) - акалiчнасць.
Чатыры нагі, а не звер. Ёсць пер'е, ды не птушка? (Ложак)
Два брушка, чатыры вушка. (Падушка).
Два блізнюка – два браціка верхам на нос садзяцца.(Акуляры).
Чатыры нагі мае, а хадзіць не можа.(Стол).
Два браты праз дарогу жывуць, а адзін аднаго не бачаць.(Вочы).
Сотня зубоў, а нікога не есць.(Грабянец)