Многія людзі не любяць восень, лічаць яе сумнай. Магчыма, гэта так і ёсць: шэрае неба, працяглыя дажджы, абрыдлы холад...
Але мне здаецца, што восень мае сваю прыгажосць. Мне падабаецца, што ўвосень нельга здагадацца, якое надвор'е будзе заўтра: сонца ці дождж. Я сам такі ж непрадказальны і люблю, калі ў жыцці ёсць месца сюрпрызу.
Мне падабаюцца сонечныя восеньскія дні. У такія дні рознакаляровае лісце на дрэвах быццам зіхаціць. Восеньскае сонца здаецца нават ярчэйшым за летняе, магчыма, таму, што ўвосень часцей, чым летам, ідзе дождж. Шкада, што такое сонца свеціць, ды не грэе.
Мне таксама падабаецца не вельмі моцны дождж, але толькі калі на вуліцы не занадта холадна. Часам я нават знарок не бяру пасарон, каб пагуляць пад каплямі дажджу. Але ў халоднае надвор'е так рабіць няможна, бо існуе небяспека захварэць. А хварэць я не люблю.
І галоўнае, чаму я люблю восень, асабліва верасень, - гэта тое, што пачынае расці шмат грыбоў. Збіраць грыбы - мой любімы від адпачынку. Я заядлы грыбнік, як і мае бацькі. Каб была магчымасць, я не выходзіў бы з лесу. Таму верасень - мой любімы асенні месяц, а восень - мая любімая пара году. І я ніколі не пагаджуся з меркаваннем, што восень - сумная, маркотная, нудлівая пара. Проста людзі не ўмеюць заўважаць тыя нямногія радасці, якія даруе нам восень - цудоўная, на мой погляд, пара.
Дапаўненне - гэта даданы член сказа, які абазначае прадмет або асобу, якая з'яўляецца аб'ектам дзеяння, можа быць выражаны назоўнікам або займеннікам і адказвае на пытанні ўскосных склонаў ("што?", "каго?" і іншыя).
Падкрэсліваецца: _ _ _ _ _
Азначэнне - гэта даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета, можа быць выражаны прыметнікам або дзеепрыметнікам і адказвае на пытанні "які?", "якая?", "якое?", "якія?" і іншыя.
Падкрэсліваецца: ~~~~~~
Акалічнасць - гэта даданы член сказа, які абазначае прызнак дзеяння, можа быць выражаны прыслоўем, дзеепрыслоўем, назоўнікам і адказвае на пытанні "як?", "калі?", "дзе?", "з якой мэтай?" і іншыя.
Падкрэсліваецца: _ . _ . _ . _ .
1.Навiчок Мiця
2.Мiця-талантоiвы вучань
3.Сакрэт Мiцi
4.Стась прыходзiць да Мiцi штодзённа
5.Мiця памёр
6.Стась вырастае,але помнiць Мiцю.
Халодная і ветраная, вясна ўсё роўна прыйшла ў Беларусь.
У красавік пачалі распускацца кветкі, нягледзячы на маразы ўначы.
Вяснавыя кветкі бываюць рознымі: белымі і чырвонымі, вялікімі і маленькімі, светлымі і цёмнымі.
Май - добры месяц, напоўнены светлымі святамі.
Для людзей, для жывёл, для раслін - для прыроды сакавік на гэты раз быў цёплым.