Помнік Максіму Багдановічу усталяваны ў скверы на плошчы Парыжскай Камуны, перад тэатрам оперы і балета, недалёка ад месца, дзе стаяў дом, у якім нарадзіўся і жыў паэт. Адкрыты 9 сьнежня 1981 г. у дзень 90-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча. Аўтары помніка скульптар С. Вакар, архітэктары Ю. Казакоў, Л. Маскалевіч. Бронзавая статуя паэта вышынёй 4,6 метра ўсталяваная на п'едэстале з чырвонага граніту. Паэт намаляваны са скрыжаванымі на грудзях рукамі, у правай руцэ букет васількоў - кветак, якія апеты ў яго паэзіі. Максім Багдановіч нарадзіўся 9 сьнежня 1891 г. ў Мінску, адкуль затым бацькі павезлі яго ў Гродна. Тут у раннім дзяцінстве Максім асірацеў: ад туберкулёзу зусім маладою памерла яго мама. Вучыўся паэт у гарадах на Волзе - гімназіях Ніжняга Ноўгарада і Яраслаўля. Марыў паступіць у Пецярбургскі універсітэт, каб там вывучаць беларускую філалогію. Аднак па патрабаванні бацькі ў 1911 годзе паступіў у яраслаўскі Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй. З 1910 году малады паэт займаўся мастацкім перакладам. На беларускую мову ім былі пераведзеныя некаторыя творы Гарацыя, Авідзія, Шылера, Гейнэ, Верлена, Верхарна, Пушкіна, Майкава. А на рускую - вершы Янкі Купалы, Шаўчэнкі, Франка, Крымскага. Багдановіч стаў адным з заснавальнікаў навуковай гісторыі беларускай літаратуры. У абарону яе народнасці і рэалізму ён выступіў з шэрагам артыкулаў. Публіцыстыка Максіма змяшчалася на старонках "Нашай нiвы", у яраслаўскіх газетах, маскоўскіх часопісах "Украінскае жыццё" і "Нацыянальныя праблемы", пецярбургскіх - "Жыццё для ўсіх" і "Паўночныя запіскі". У 1914 году паэт выдаў у Маскве гісторыка-этнаграфічныя нарысы "Чырвоная Русь", "Браты-чэхі", а ў 1916 - "Беларускае Адраджэнне". У тым жа 1916 годзе Багдановіч скончыў ліцэй у Яраслаўлі і прыехаў у Мінск. Тут ён пасяліўся ў адным доме са Змітраком Бядулям - на вуліцы Мала-Георгіеўскай, 12 (цяпер - Льва Талстога, 14а) . У родным горадзе паэт паступіў на службу ў губернскі харчовы камітэт, дзе працаваў сакратаром. У Мінску паэт напісаў баладу "Страцім - лебедзь" і артыкулы "Беларускі бежанскі прытулак ", "Голас з Беларусі", "Аб веры нашых прашчураў". У пачатку 1917 года зноў здароўе яго пагоршылася , і ён з'ехаў у Ялту. Але дні Багдановіча былі палічаныя. Максім паміраў гэтак жа высакародна і мужна, як жыў - без нараканняў і скаргаў . На яго стале застаўся неадпраўлены ліст бацьку : "Добры дзень, стары верабей. . Маладому вераб'ю дрэнна". Ён не аднёс яго на пошту, каб не прычыняць родным лішніх клопатаў. 25 мая 1917 года паэт памёр - у месцах, далёкіх ад сяброў, блізкіх, удалечыні ад любімай Беларусі... <span>Сёння яго вершы ведаюць і любяць не толькі ў гэтай краіне. Некаторыя з іх - "Зорка Венера" і "Слуцкія ткачыхі" - пакладзены на музыку і сталі, па сутнасці, народнымі песнямі. У 90-я гады мінулага стагоддзя ў Траецкім прадмесці сталіцы адкрыўся музей паэта, а побач з вуліцай, якая носіць яго імя, каля будынка тэатра оперы і балета, усталяваны помнік.</span>
Аднойчы, пасля ўрокаў мы ўсім класам сабраліся паехаць у басейн. Прыйшлі ўсе. Роўна ў тры гадзіны дня мы выехалі са школы. У басейн нас адразу не пусцілі, нам трэба было пераапрануцца. Мы пераапрануліся і інструктар павёў нас у басейн. Мы ішлі па доўгім калідоры да басейна. Па дарозе мы ўбачылі спартзалу. Там займаліся каратэ. Мы прыйшлі ў басейн. Нам сказалі спускатся па чарзе. Кожнаму хацелася увайсці першым, але гэта ўдалося толькі мне. Як толькі я ўвайшоў у ваду, у мой бок паляцела куча пытанняў: - як вада: -пытали дзяучынки- ня глыбока ці- спрабавалі перакрычаць адзін аднаго хлопчыкі. А я адказваў - ВАДА проста дзівосна! Усім спадабалася як мы хадзілі ў басейн.
ВОСЕНЬ Вось і наступіла восень. Увосень надвор'е бывае розная. Бывае адчуванне, што восень, як малое дзіця. Яе капрызы вельмі ўплываюць на дрэвы. Асіна прыбралася ў чырвоную сукенку. Клён апрануў нарад чырвонага золата. Дуб паленаваўся прыбрацца, ён застаўся ў сваім летнім сукенку. Апалае лісце шчодра размалявалі роўнядзь суседняга сажалкі ў жоўты, зялёны, чырвоны колер. Сонца стомлена і стала грэць з меншай сілай. Прырода рыхтуецца да зімовага сну. Як прыгожая прырода восенню.