<span>
Для кожнага чалавека маці — самы дарагі і блізкі чалавек. Хто лепш за ўсіх цябе зразумее, пашкадуе, дапаможа ў цяжкія хвіліны? Канешне, дарагая матуля! Кожная маці хоча бачыць сваіх дзяцей здаровымі, разумнымі, шчаслівымі. Ад самай калыскі мы адчуваем на сабе клопат родных матуль, якія разам з намі і радуюцца, і перажываюць.
Я думаю, менавіта таму вобраз маці так часта сустракаецца ў літаратурных творах. Пісьменнікі прысвяцілі безліч твораў матулям. Можна прыгадаць вершы С.Грахоўскага «Мама», Л.Пранчака «Мамін голас», В.Аколавай «Свецяць маміны вочы ў акне», Л.Якубовіча «Жаданне», В.Шыханцова «Матчыны словы», Г.Бураўкіна «Песня пра маці». Пісьменнікі падбіраюць самыя ласкавыя і дакладныя словы, каб апісаць сваіх матуль. 3 гэтых твораў перад намі паўстаюць добрыя, уважлівыя, пяшчотныя жанчыны. Генадзь Бураўкін у вершы «Песня пра маці» сцвярджае, што толькі маці можа ўратаваць сваё дзіця ад няшчасця, «скажа праўду святую», «шчырай ласкай атуліць». Паэт заклікае памятаць «родныя вочы», «цёплыя рукі», «над калыскай усмешку».
Я таксама вельмі люблю сваю маці. Стараюся не крыўдзіць яе сваімі адзнакамі і паводзінамі. Сваёй вучобай, паводзінамі, іншымі дасягненнямі, будучай прафесіяй я пастараюся спраўдзіць яе надзеі.
</span>
шчаслівы, шча-слі-вы
ш-[ш]-зычны,глухі,шыпячы,цверды
ч-[ч]-зычны,глухі,шыпячы,цверды
а-[а]-галосны, ненаціскны
с-[с']-зычны, мяккі,глухі,свісцячы
л-[л']-зычны,санорны,мяккі
і-[і]-галосны,націскны
в-[в]-зычны,санорны,цверды
ы-[ы]-галосны, ненаціскны
8літар-8гукаў
<span>Век жыві - век вучыся. жыццё сённяшняга чалавека хуткаплыннае і каб паспець за хутка змяняючымся светам трэба пастаянна развіцацца, працаваць над сабой. кожны дзень мы артымоўваем нейкія веды, пэўную інфармацыю, якая дапамагае нам у жыцці. мы робім памылкі, а затым на іх прыкладзе таксама нечаму вучымся. ікалі вам не давялося атрымаць дыплом прэстыжнага ўніверсітэту або каледжу, то гэта не страшна. бо галоўныя урокі дасць нам жыццё. а ўвогуле, вучыцца ніколі не позна.</span>
<span>P.S. исправишь что-нибудь, добавишь. </span>