Беларуская мова - самая мілагучная і прыгожая.
Я хачу вывучаць нямецкую мову.
Беларусь з'яўляецца дружалюбнай і брацкай краінай.
Самае цудоўнае слова на зямлi — мама. Гэта першае слова, якое вымаўляе чалавек, i гучыць яно на кожнай мове аднолькава прыгожа i пяшчотна.
У маёй мамы вялiкiя, добрыя, блакiтна-шэрыя вочы, у якiх паблiскваюць маленькiя сонечныя агеньчыкi-iскрынкi; тонкiя, чорныя бровы; пяшчотны, ласкавы пагляд; тонкi, гнуткi стан; зграбная постаць.
У мамы самыя добрыя i ласкавыя рукi. Яны ўсё ўмеюць.
Калi дома свята, мама апранае сваю аксамiтную чорную сукенку з маленькiмi блакiтна-белымi пацеркамi. Апранаецца яна звычайна сцiпла, проста, але з густам.
Я вельмi люблю сваю маму. I колькi б мне не было гадоў, я заўсёды буду яе любiць, i нiколi не забуду яе ласку, дабрыню i чуласць.
Дапаўненне - - - - -
Азначэнне ~~~~~~
Акалічнасць -•-•-•-•-
Бабры
Калісьці бабры сяліліся па ўсёй Беларусі. Пра гэта сведчыць шмат якія геаграфічныя назвы. Горад Бабруйск, рака Бабёр, сяло Бобрыкі, вёскі Бабровічы, Бабры.Бабры будуюць хаткі на вадзе. Звонку іх жыллё нагадвае кучу галля.
Знізу і знутры хатка моцна сцэментавана глеем. Бывае воўк спрабуе
разбурыць кіпцюрамі хатку, але гэта яму не пад сілу. Калі ж хто і разбурыць хатку, бабёр заўсёды паспее ўцячы праз падводны ход. І ўсё ж бабрам пагражае выміранне. Занадта вялікі попыт на іх футра.Для аховы гэтых звяроў у Беларусі створаны запаведнікі. Паляванне на іх забаронена. Бабры зноў хутка рассяляюцца на нашых рэках.<span><span><span /></span></span>