Усяго каля сямідзесяці гадоў назад мая родная зямля перажыла самае страшнае няшчасце за сваю гісторыю - Вялікую Айчынную вайну. У выніку яе загінуў кожны чацвёрты жыхар нашай радзімы. Яшчэ большая колькасць была параненая альбо пакалечаная. Большасць страціла каго-небудзь з блізкіх. І абсалютна ўсе выйшлі з гэтай вайны са зраненымі і пакалечанымі душамі. Радасць перамогі была горкай. Яе азмрочваў той факт, што тыя, каму мы абавязаныя мірным небам над галавой, больш ніколі не ўбачаць сонечнага святла. Войны ніколі не нясуць ніякай карысці чалавецтву. Падчас войнаў знішчаецца самая вялікая каштоўнасць на свеце - чалавечыя жыцці. Я не пажадаю ніводнай нацыі перажыць тое, што перажыў беларускі народ у час Вялікай Айчыннай вайны. Я жадаю сваёй зямлі міру. Яна гэта заслужыла.
Лясы, i лугi, i васiлёк, што у палях расцвiце.
Задзіманне свечак на торце можа павялічыць колькасць бактэрый, якія асядаюць на торце, больш, чым за 1400\%. Навуковая праца пра гэта апублікаваная ў часопісе Journal of Food Research, коратка распавядае выданне The Atlantic.Даследнікі з Універсітэта Клемсана ў Паўднёвай Караліне зрабілі макет торта са свечкамі з пенапласту, загорнуты ў фольгу. Добраахвотнікі з'ядалі па кавалачку, як на сапраўдным свяце, а пасля задзімалі свечкі. Затым узоры бактэрый здымалі з фольгі, змяшчалі ў спрыяльнае асяроддзе і замяралі іх колькасць. Эксперымент паўтаралі тройчы ў розныя дні з удзелам 11 добраахвотнікаў.У сярэднім колькасць бактэрый на верхавіне торта павялічылася ў 14 разоў. Даследчыкі заўважылі, што некаторыя задувальшчыкі пакідалі значна больш бактэрый, чым іншыя, а пасля аднаго з добраахвотнікаў бактэрый на вяршыні торта стала ў 120 разоў больш. Трэба больш уважліва назіраць за такімі рэчамі падчас вечарын і не імкнуцца першым задзімаць свечы, каб не трапіць у непрыемную сітуацыю.
Лічэбнік паўтара спалучаецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду (паўтара метра, паўтара акна).
Парадак фанетычнага разбору
У ВНУ
<span>1. Запіс слова з дапамогай фанетычнай транскрыпцыі.</span>
2. Падзел на склады, колькасць і тыпы складоў (прыкрыты ці непрыкрыты, адкрыты ці закрыты), націскны склад.
3. Тып націску (рухомы ці нерухомы).
<span>4. Характарыстыка гукаў:
- галосных: а) паводле ўдзелу губ, месца пад’ёму языка, ступені пад’ёму языка; б) з улікам спосабу графічнага абазначэння;
- зычных: а) паводле ўдзелу голасу і шуму, спосабу ўтварэння, месца
ўтварэння, цвёрдасці-мяккасці, працягласці (калі падоўжаны гук,
адзначыць гэта); б) з улікам спосабу графічнага абазначэння.</span>
5. Колькасць гукаў і літар.
У школе
1. Арфаграфічнае напісанне слова.
2. Колькасць складоў, месца націску (націскны склад).
3. Характарыстыка гукаў: галосны (якой літарай абазначаны), зычны
(звонкі ці глухі, цвёрды, зацвярдзелы ці мяккі, свісцячы ці шыпячы; якой
літарай абазначаны).
<span>4. Колькасць гукаў і літар.</span>