Может с ошибками, и мало.. ну тогда простите.
Восень ... Яна такая чароўная ... Гэтыя лісце на сцежках яны дзіўныя ... Залатое лісця пакрывае зямлю ... Толькі выгляне у акно, і вы ўбачыце прыгажосць восені. Восень цікавая па сваім ... Цёплыя восеньскія дажджы, цёплы вецер, і лёгкія лісце ... Гэта ўсё выдатна.
Восеньскі вецер быццам абдымае ... Ён цёплы і мяккі.
Я люблю восень за яе прыгажосць.
У сваим краю, як у раю.
Там жыцце рай, дзе свабоды край.
З роднаго боку и варона милая
Лепшь смерць на поли, чым жыцце у няволи
Ня май 100 рублёу, а май 100 сяброу
З таго часу, як з'явіўлася сацыяльная розніца, людзі пачалі жыць ў разладзе. Багатыя і бедныя людзі часта не маглі быць разам, таму што іх бацькі былі супраць гэтага.
Героі камедыі "Паўлінка" перажываюць гэтую розніцу. Маладыя людзі закахаліся адзін ў аднаго, але іх бацькі лічаць, што дзяўчына дастойна лепшага, яны нават не цікавяцца, што па гэтаму пытанню думае сама Паўлінка. Яе бацькоў зразумець нескладана: яны хочаць, каб іх дачка была шчасліва, але шчасце - гэта такая рэч, якую людзі складаюць самастойна, без дапамогі іншых, няхай нават і блізкіх людзей.
Такім чынам, аўтар камедыі добра перадаў чытачу гэтую праблему. На жаль, яна застаецца актуяльнай і на сённяшні дзень, але толькі самі людзі могуць пабароцца за сваю любоў, негледзячы ні на што.
Даўным-даўно, калі лес перад маім домам быў зялёным і пышным, на балконах жыхароў ўладкоўвалі свае домікі вавёркі. Людзі спакойна прымалі такіх суседзяў, падкормлівалі грыбамі і сушанымі яблыкамі. На нашым балконе таксама пасялілася маленькая непаседа. Мяне гэта здзівіла - як вавёрка змагла забрацца на дзявяты паверх, пры гэтым не зваліўшыся? Кожны дзень яна спускалася, трымаючыся сваімі чэпкімі лапкамі за выступы на сцяне, уцякала ў лес і збірала там ягады, галінкі, пух. Я вельмі любіла назіраць за вавёрачкай, але ўзяць на рукі мне яе не ўдалося-звярок занадта баяўся людзей, хоць і сяліўся побач з імі. Праз некаторы час вавёрка склала гняздзечка, дзе выгадавала сваіх маленькіх дзетак і неўзабаве знікла разам з iмi, пакінуўшы нам на памяць яловую галінку. Гуляючы па лесе, я часам заўважаю ў кронах дрэў знаёмы рыжы хвост, акуратную мордачку, якая высоўваецца з лістоты і глядзіць мне ўслед.