Грабли от слова грабить,а сякера от слова секчы
Верасень - любімы месяц не для многіх людзей. У гэтым месяцы ў школьнікаў і студэнтаў пачынаецца ненавісны навучальны год. Ды і дарослыя не занадта радуюцца сапсаванаму надвор'ю, халоднаму ветру, пастаяннаму дажджу.
Але не заўсёды вераснёўскае надвор'е дрэннае. Бывае, ласкава выгляне скрозь цяжкія шэрыя хмары яшчэ па-летняму цёплае сонца, каб напаследак сагрэць зямлю перад зімовай сцюжай. Разгоняць яго прамяні аблокі, заззяе блакітны небасхіл. У такія дні можна яшчэ пагуляць без курткі. Звіняць паўсюль звонкія галасы ўзрадаванае раптоўным цяплом дзятвы, што высыпала на вуліцу.
Але восеньскае цяпло нядоўгае. Хутка зноў пачне дзьмуць вецер і прыйдзецца хутацца ў шалікі і паліто.
Затое грыбнікам ў верасні - сапраўдны рай. Грыбоў пачынае расці вельмі шмат. Гэта і баравікі, і чырвонагаловікі, і падбярозавікі, і маслякі з апенькамі. Усе спяшаюцца ў лес, і ніхто не выходзіць адтуль пакрыўджаным. Для кожнага прырода прызапасіла шчодрыя падарункі.
<span>Мне падабаецца верасень. Я люблю прабегчыся па залацістым дыване з шалёсткага лісця, прайсціся па размаляваным восеньскімі фарбамі лесе. І хоць мне трохі сумна ад таго, што ўжо хутка зіма, я па-сапраўднаму атрымліваю асалоду ад тых прыемнасцяў, што нам дорыць восень.</span>
Прыслоўе - гэта самастойная нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння ці стану, прымету якасці або прадмета і адказвае на пытанні «Як?», «Дзе?», «Куды?», «Адкуль?», «Калі?», «З якой мэтай?» і іншыя.
Дзеепрыслоўе - нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам. Дзеепрыслоўі маюць асаблівасці дзеяслова і прыслоўя.