А что помочь, если ты не сказал(а) условие?
1) Вучням 6 класса паведамляюць аб змене раскладу .
2) На уроку інфарматыкі дзеці друкавалі тэксты.
3) У нашым горадзе ёсць рэдакцыя, дзе друкуюць часопісы.
прыклад з навуковага артыкула:
У выніку аналізу паказчыкаў колькасці асноўных элементаў мінеральнага жыўлення ў лісцях (ігліцы) дрэў гарадскіх зялёных насаджэнняў можна зрабіць вывад, што даступнасць элементаў мінеральнага жыўлення ў гарадскіх умовах намнога ніжэй, чым у натуральных. Асуоўнай прычынай гэтага з'яўляецца высокая ступень антрапагенных нагрузак у горадзе і ў першую чаргу на магістральных вуліцах горада, што адмоўна адбіваецца на такіх важных для працэсу засваяльнасці элементаў мінеральнага жыўлення ўласцівасцях глебы, як яё вільготнасць, тэмпература, рэакцыя асяроддзя і інш. Даследаваннямі, праве-дзенымі намі ў гэты ж перыяд, устаноўлена, што вільготнасць глебы ў гарадскіх вулічных насаджэннях складае ў летнія месяцы ўсяго 5—6%, што ў тры разы ніжэй, чым у натуральных умовах, рэакцыя глебавага раствору ў асноўным слаба шчалачная і шчалачная (рН ад 6,5 да 8,5), назіраецца пераграванне верхняга 40-сантыметроваіа слоя глебы (да 23—24 °С) , ушчыльненне глебы ў 1,8—2,0 разы вышэй, чым у натуральных умовах, змяшчаецца большая колькасць таксічных рэчываў (свінец, хлор і інш.) .
<span>Ціха зімою ў лесе. Дрэвы пакрытыя снежнымі карункамі, яны як
быццам спяць. Высокія вяршыні елак ўпрыгожаны гірляндамі гузоў, якімі кормяцца
птушкі.
На паляне асабняком красуюцца маленечкія ялінкі. Іх зусім занесла. Якiя добрыя яны цяпер, якiя прыгожыя! Завіруха пасерабрыла
пышную прычоску стройных соснаў. Глыбокі зімовы сон прыроды, але цепліцца жыцце
пад сугробом. Калі расчысціць гурбу да зямлі, то можна заўважыць кусцікі
брусніцы, галінкі чарніцы і лісце іншых раслін. На лясных палянах бачныя сляды
жывел: лісы, зайца-беляка, лася.</span>