Народные :они звучным,у них неизвестный автор,в них присутствует. волшебство. литературные: у них присутствует автор,более философская тема.
Кто творит добро, имея неограниченную возможность делать зло, тот достоин похвалы не только за содеянное добро, но и за все то зло, которого он не делает.
Люди нередко сваливают на судьбу то, что есть прямое последствие их собственных буйных страстей.
Человеческое сердце под влиянием несчастий делается покорным, как твердая сталь под действием огня.
Суд всегда совершается очень быстро, если судья заранее вынес приговор.
Дзеянне твора адбываеца ў былой заходняй Беларусі, якая ў 1921 годзе была аддадзена пад уладу Польшчы. У пачатку аповесці Даніку было ўсяго сем гадоў. Ён па-дзіцячы глядзіць на свет і жыве сваімі дзіцячымі радасцямі і засмучэннямі. Крыўдна, а часам горка і балюча, калі цябе дражняць, асабліва жабраком. Іншы раз можна пацярпець, але найчасцей трэба не даваць сябе ў крыўду, адбівацца, а часам уцякаць плачучы і клікаць на дапамогу маці.
Даніку вельмі хочацца ў школу. Яна вабіць хлопчыка новым незнаёмым светам, якім жывуць старэйшыя вучні, а яшчэ вельмі хочацца абуць новыя бліскучыя боцікі (першыя ў жыцці!), што мама купіла да школы. У канцы аповесці Даніку дванаццаць гадоў і сярод аднакласнікаў вылучаецца асаблівымі здольнасцямі да навукі. Ён не можа мірыцца з тым, што ў школе дзеці вучацца на чужой мове, што багатыя яго аднакласнікі насміхаюцца з беднасці.
Вялікі ўплыў на Даніка аказалі ўмовы жыцця, а таксама дарослыя. Яму пашчасціла сустрэцца з цудоўнымі настаўнікамі: вясковым чалавекам Міколам Кужалевічам і польскай настаўніцай пані Мар'яй. Мікола Кужалевіч адкрыў Даніку сілу еднасці, братэрства працоўных, гаварыў пра нацыянальную годнасць беларусаў. Пані Мар'я абудзіла любоў і павагу да польскага народа, паказала Даніку працоўную Польшчу, багацце яе літаратуры і мовы. Прайшоў час — і ўжо сам Малец гуртаваў вакол сябе аднакласнікаў, дзяцей беднаты, каб усе трымаліся адзін аднаго.
Але жыццё сутыкала героя і з іншымі настаўнікамі, такіх, як Цаба, Рузя, Дулемба. Хлопчык не мог назваць іх сваімі настаўнікамі, бо тыя ненавідзелі вучняў, абражалі іх, асабліва і пагардліва ставіліся да дзяцей беларусаў.
І галоўны герой аповесці сам стаў вучыць сваіх равеснікаў чытаць на роднай мове. Хлопец многа думаў, аналізаваў убачанае і пачутае, шукаў адказы на пытанні, якія ставіла перад ім жыццё. Таму ў канцы аповесці Данік — не проста хлопчык, а сын свайго народа і ратавальнік сваёй роднай мовы .
думаю,что так..И.С. Тургенев Муму