Ч. 1. Раптам усе пачалі заўважаць высокага старога чалавека.
Адзін раз 14-гадовы Серж крыўдзіў трох дзяўчынак, даваў ім пстрычкі ў галаву, і да таго разышоўся, што
штурхнуў адну дзяўчынку, яна ўпала, і з носа і з дзяснаў у яе пацякла кроў.
Стары гэта бачыў і асадзіў Сержа. Серж зрабіў выгляд, што ўцёк дадому, але сам прасачыў
за старым.
Ч. 2 . У
дваццатай школе (там вучыцца Серж) з’явілася новая вучаніца Насця Закрэўская
(Насцечка, Н.) - «бойкая і рухавая дзяўчынка, белатварая, з густымі валасамі,
якія роўна ляжалі на яе галаве пад грабянцом» + «як і ўсе, любіла бегаць па
двары на вялікім перапынку, любіла слухаць расказы, гуляла ва ўсе гульні, у
якія толькі гулялі дзеці, і заўсёды ўносіла ў гэтыя гульні весялосць: яна
любіла парагатаць. Яе звонкі голас і смех чуліся заўсёды … мела прывычку часта
гаварыць: «ой, дзевачкі!». Яна добра і старанна вучылася. Пачатак канфлікту Н.
і Сержа: Н. вырашала каля дошкі складаны прыклад, Серж крычаў з месца, што яна
робіць няправільна, а правільнае рашэнне ў яго, але калі ён пайшоў да дошкі,
аказалася, што правільна было ў Н.. Пасля школы «Серж падпільнаваў Н. на
тратуары і заляпіў ёй гразёю твар. Назаўтра Н. паскардзілася настаўніцы, і перад
усім класам настаўніца прабірала Сержа». Серж стаў падпільноўваць Н. і
крыўдзіць. У адзін момант, калі ён як раз сабраўся Н. добранька нападдаць, яго
зноў спыніў той стары. Серж да такога не прывык, а прывык быць самым важным ва
ўсіх справах. Сведкам таго, як стары трос Сержа за плячо, быў яго аднакласнік
Мішка. Серж вельмі не хацеў, каб назаўтра Мішка стаў у школе распавядаць пра
гэта. У Мішкі з сабой быў шнур. Серж сказаў, што ведае, дзе жыве стары, і
прапанаваў перапнуць шнурам у дзвярах, каб ён упаў. Так яны і паступілі, стары
ўпаў. Серж моцна рагатаў з гэтага, і калі яны з Мішкай цякалі, стары пазнаў
яго. У канцы гэтой часткі высветлілася, што дзед і Н. жывуць разам.
Ч. 3. Н. пачала пазніцца ў школу, стала прыходзіць з растрапанымі
валасамі. Серж бачыў, што Н.
на перапынку нешта наклала ў парту (торбу гароха) і рассыпаў Насцін гарох. Так
высветлілася, што Н. жыве з дзядулем, тата ў яе памер, а мама ў Маскве вучыцца.
Дзед ўпаў, прамок, застудзўся і захварэў на запаленне лёгкіх. Таму Н. ходзіць у
краму, гатуе ежу і глядзіць за дзедам. Дзед ведае, хто яго кінуў у ваду, і калі
паправіцца, прыйдзе ў школу. Адным днём Н. прынесла з сабой у школу
трохлітровую бляшанку, каб, ідучы са школы, купіць газы. Серж заўважыў, куды
яна яе схавала, і на перапынку пракруціў цвіком дзірачку. Па дарозе дадому газа
ў Н. паволі і вылілася, яна вельмі знервавалася, і бачыла, што за ёй
падглядваюць Серж і Мішка, і распавяла дзеду. Тады дзед напісаў запіску ў школу.
Таксама дзед расказаў Н., што перад тым, як ён захварэў, ён сустрэў у горадзе
свайго старога сябра. «Год таму назад дваццаць …Ён тады быў камсамолец, я яго
вельмі любіў, ён быў як сын мне. Мы з ім разам працавалі… Калі Чырвоная Армія
выгнала адгэтуль палякаў, мы з ім на багатых кулацкіх хутарах і фальварках
шукалі лішняга хлеба, каб забраць яго для Чырвонай Арміі. Раз мы ехалі лесам, і
на нас напалі бандыты. Мне прыйшлося яго ратаваць, і мяне ранілі ў нагу, з таго
часу я злёгку кульгаю … Я яму даў адрас, і ён, мусіць, гэтымі днямі зойдзе да
нас...».
Ч. 4, 5. Серж выклапатаў ад бацькоў за свае адкрытыя
хуліганства. Бацькі Сержа абмеркавалі паміж сабой, што ён вельмі непрыгожа
паступіў. Бацька вырашыў праводзіць з ім больш часу і распавесці пра сваё
жыццё. І расказаў, што ў маладосці ён працаваў з адным чалавекам, і яны збіралі
ў кулакоў хлеб для Чырвонай Арміі. Прозвішча таго чалавека было Закрэўскі, і ён
адзін раз выратаваў Сержаву тату жыццё. І адна дзяўчына ім таксама вельмі
дапамагла - гэта была мама Сержа.
Ч. 6. Пакуль дзед хварэў і Н. яго даглядала, у яе не зватало
часу напісаць маме ліст. Мама захвалявалася, і даслала телеграму, што хутка
прыедзе. У гэты час дзядуля ўжо папраўляўся. Яны з Насцяй сталі прыбіраць
кватэру, рыхтавацца да прыезду мамы, і вырашылі варыць гарохавы суп, які мама
вельмі любіць. Нечакана да іх
зайшлі тры сяброўкі, якіх Насцін дзед тады абараніў ад Сержа.
Ч. 7. У Н., дзеда, і 3 сябровак добры настрой, дзяўчынкі
весяляцца і збіраюць прасыпаны гарох. Нечакана прыходзяць бацька Сержа і Серж. Бацька прывёў Сержа пазнаёміцца са
сваім старым сябрам, пра якога шмат распавядаў сыну. І вось замест таго
татавага сябра, якога Серж ўжо палюбіў па расказах бацькі, ён бачыць ненавіснага
старога. Яны ў кватэры ўсё разам –
Н., дзед, тры сяброўкі, Серж і яго бацька. Дзед схадзіў на вакзал, сустрэў маму
Н. І тут прыйшла мама Сержа, прасіць прабачэння ў старым за свайго
сына-хулігана. «Серж раптам зарыдаў і кінуўся да дзвярэй. … Маці яго
акінула вачыма ўсіх, і ў позірку яе гэтулькі было пакут за сваё дзіця. — Што
гэта за хлопчык? — сказала Насціна мама.— Я і не заўважыла яго адразу. —
Гэта... гэта... мой. Я пасля раскажу,— ціха прагаварыла Сержава маці. … — Ён
больш такім не будзе,— сказаў Сержаў бацька моцна і рашуча, і тон яго голасу
настроіў усіх на весялейшы лад.»