Параўнальныя звароты – гэта словы ці словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць ці ўдакладняюць змест іншых слоў. Уводзяцца пры дапамозе злучнікаў: як, быццам, нібы, нібыта, што, чым, як бы і інш.
Параўнальныя звароты могуць складацца з аднаго ці некалькіх слоў, могуць стаяць у пачатку, сярэдзіне ці канцы сказа, паясняюць розныя члены сказа. Як тая рабіна<span>, цвіла ў тое лета Ганна. З кожнай пупышкі, </span>як птушаняткі, выпырхнуць коцікі – сцюжам назло.
Параўнальныя звароты, граматычна аформленыя злучнікамі, заўсёды выдзяляюцца або аддзяляюцца ў сказе коскамі. Калі ў сказе некалькі параўнальных зваротаў, яны раздзяляюцца коскамі на аснове агульных правіл: <span>Пучок калосся мільганецца, апіша дужку, </span>бы вясёлку<span>, </span>бы нейкай знічкі след пагаслы, і борзда ляжа ў перавяслы.
Коскамі аддзяляюцца, калі:
1. Адносяцца да ўказальных слоў так, такі: Так<span> шчыра, </span>як маці, ніхто нас не любіць.
2. Перад злучнікам як у спалучэннях не хто іншы, як; не што іншае, як; ніхто іншы, як; нішто іншае, як: Гэта быў не хто іншы, як мой бацька. Бесядзь для Куляшова – не што іншае, як пачатак яго дарог, зыходны пункт яго шуканняў.
Коска не ставіцца:
1. Калі параўнальны зварот уваходзіць у склад выказніка: Хата была як цацка. Хлапчукі сталі як бы сведкамі.
2. Калі параўнальны зварот уваходзіць у склад устойлівых спалучэнняў слоў: Відаць усё як на далоні. Дождж ліў як з вядра.
3. У зваротах са злучнікам як, які мае значэнне “у якасці”: Андатра карыстаецца хвастом як вяслом і як рулём. Яны развіталіся як браты.
4. У зваротах, абедзве часткі якіх – аднолькавыя словы: Хворы як хворы – такіх ён бачыў сотні.