1. Два браты глядзяць у ваду, а нiколi не сыдуцца. ( Берагi Ракi)
2. Стукае, грукае , а нiдзе яго не вiдаць ( Гром)
3. Без языка жыве, не есць , не п`е, а гаворыць. ( Радыё)
4. Як тая рэч завецца , што цэлы год лiчыць i нiколi не саб`ецца. (Каляндар)
У памяці.
Адышло лета. Гэта адчуваеш усюды: у вёсцы, у гора-дзе, у полі, у лесе… Восень наступае.
Залатая восень – цудоўная і непаўторная пара, сапраўды кірмаш фарбаў. Блакіт неба, жоўта-чырвонае лісце бяроз, асін і клёнаў, пенсовыя ягады каліны, рабіны, шыпшыны.
Восень – гэта постані на вечных дарогах старога і новага жыцця, якое ў гэтую пару не замірае, а нараджаецца. Яно проста стаіць перад пачаткам новага, яшчэ шырэйшага круга. Бяроза, каля якой я прыпыніўся, адшумела летнім зямным лісцем і паслала ў свет мільёны новых бярозак, схаваных у яе лятучым насенні.
З дня ў дзень губляе сваю блакітную празрыстасць неба, часцей хмурнеючы, ніжэй апускаецца да зямлі. Хутка імчаць скудлачаныя хмары.
Калі часам, ідучы па сцежцы, задумаешся і перад вачыма ўсплывае што-небудзь даўно перажытае, то рэзкі ўдар сарванага ці ўзнятага ветрам з зямлі ліста па твары адразу напомніць табе аб набліжэнні восені. І ўсё часцей прыносіць гэтую вестку далёкі развітальны крык жураўлёў.
Дзесьці высока-высока, за самымі хмарамі, курлычуць журавы, і кожнаму хочацца іх убачыць. Усе ўглядаюцца ў глыбокую цемразь неба, сілячыся распазнаць у цьмяным імгненні зорак, у разрывах хмар сілуэты прывабных і загадкавых птушак. Але яны ўжо далёка. І толькі на сэрцы доўга аддаецца яна невыразным болем, горыччу невыказанай страты. Сумна адчуваць, што пачынаецца новая старонка жыццёвай біяграфіі.
Сярод «гнілой» восені выдаюцца часам ясныя і светлыя дні. Нечакана выблісне ласкавае сонейка і пачне назіраць. І ўсё навокал ажывае, весялее. Ясна і хораша. Восень дорыць некалькі цёплых, светлых дзён. Стала ціха, у паветры плыве павуцінне. Тонкія серабрыста-белыя валаконцы вісяць у паветры, асядаюць на зямлю, чапляюцца за платы, хмызнякі, сухую траву. Гэта апошнія ясныя, развітальныя дзянькі бабінага лета.
Увосень ночы доўгія. Калі хмары не закрываюць месяца, то зорнае неба чыстае, высокае і ўсю ноч зіхаціць сваім ясным хараством.
У лесе ў сухую пагоду шасціць пад нагамі лісце, мох, гарыць верас сіняватымі кветкамі. На імшарынах, у саснячку пераспелі дурніцы, цяпер яны кіслыя. Найсмачныя брусніцы. На купінах шмат журавін. Недзе над галавой дзяцел дзяўбе сухое, звонкае дрэва. Унізе цінькаюць сінічкі-гаічкі, пырхаюць з сучка на сучок, з галінкі на галінку. Пасля густых ранішніх туманаў, багатых начных рос і цёплага дажджу сталі расці грыбы.
Схаваецца за хмары сонца, падзьмуе вецер, пачынае крапіць дожджык, і кудысьці пахаваюцца падманутыя цёплымі днямі ўсялякія казюлькі, матылькі, стракозы і мурашкі. Пасля начных халадоў пачынаецца большы лістапад. Ранкамі вісіць туман, рознакаляровае лісце ў промнях сонца няспешна апускаецца на зямлю. Здаецца, што ў такую часіну трапляеш у цікавую казку.
У асеннім полі і лесе добра думаецца. Тут, на бязлюднай палявой дарозе, на пустым, панурым полі, дзе цяжка спыніць на чым-небудзь позірк, думкі плывуць спакойна і павольна. У лесе яны маюць іншую форму: хуткія, змяняюць адна адну. Можа, гэта таму, што ўсё вакол гарыць фарбамі згасаючага сонца, шумам леса.
Я люблю восень. Яна заўсёды навявае мне нейкі ўзняты настрой.
Восень жыцця чалавека. Хіба мала хараства ў гэтым адцвітанні душы, у гэтым пакорным, спакойным развітанні з уцехамі маладосці? Калі пачынаецца пара асенніх туманаў, усё робіцца падуладна цішыні, доўгай і журботнай, як роздум чалавека над пражытым жыццём.
Прыемна вось так стаяць пад гэтым асеннім небам, сярод гэтай неўміручай прыгажосці! Чуць бы яе заўсёды, бачыць бы доўга. І зусім не хочацца ісці дадому. Вёска спіць, я стаю са сваімі разважаннямі. Пахаладнела, зоры абсыпалі ўсё неба. Млечны шлях трымціць у вышыні. Зоры, вялікія і малыя, вядомыя і невядомыя. Усё гэта вабіць, кліча, навявае прыемны сум.
Ответ:прау́да-спрау́дзiць(прыстау́ка-с, суфiкс-i,ць), дбае-дбаць-прыдбаць(прыстау́ка-пры), дзiрван-дзiрванець(суфiкс-е, ць),
зiма-зiмаваць(суфiкс-ава, ць), дзень-дняваць(суфiкс-ява, ць), чысты-чысцiць(суфiкс-i, ць), здаровы-здаравець(суфiкс-е, ць), вясёлы-весялець(суфiкс-е, ць), багаты-багацець(суфiкс-е, ць)
Объяснение:
Часть речи
Часть речи слова прочитанная — причастие, образовано от глагола прочитать.
Морфологические признаки
Начальная форма: прочитанный (именительный падеж единственного числа мужского рода);
Постоянные признаки: страдательное, прошедшее время, совершенный вид;
Непостоянные признаки: единственное число, именительный падеж, женский род, полная форма.
Синтаксическая роль
Может быть различным членом предложения, смотрите по контексту