Глобус - заглавные буквы в начале каждой строчки выделены
Восень - сумная і тужлівая пара года. Увосень раз-пораз неба зацягвае цяжкімі цёмнымі хмарамі і ідзе дождж. Пад нагамі лужыны і бруд, кроплі сякуць твар, нібы ў яго іголкі ўтыкаюць. Дрэвы губляюць свае лісце, вецер падхоплівае яго, нясе кудысьці. А галінкі застаюцца голымі і дрыжаць ад ветру. Вецер становіцца ўсё больш пранізлівым. Ўжо не выйдзеш на вуліцу ў тонкай куртачцы, даводзіцца захутвацца ўсё цяплей і цяплей. Спачатку радуе хаця б тое, што ў лесе пачынаюць расці грыбы. Люблю я паблукаць па лесе, збіраючы то тут, то там баравікі, чырвонагаловікі, падбярозавікі, лісічкі, маслякі, махавікі, вышукваючы іх сярод рознакаляровага лісця. Але потым і гэтая радасць канчаецца. У канцы кастрычніка ўжо ні аднаго грыба ў лесе не знойдзеш. А потым ідзе першы снег. Яшчэ недастаткова холадна, таму ён адразу растае, ператвараючыся ў бруд. У такое надвор'е не хочацца нікуды ісці. Хочацца сядзець дома пад пледам з кубкам гарачае кавы. Я не вельмі люблю восень. Добра, што хутка яна скончыцца, саступіўшы месца зіме.
Не гаруйце, хлопцы.
Працуй, жыві і радуйся за наш вялікі дом.
Нешта не спіцца.
Вось і фронт. Лясок.
За багацце розуму не купіш.
Гаспадарыць - адз.лiк, цяпер.час
цвiтуць - мн.лiк, цяпер.час
мiне - адз.лiк, буд.час
ляжа - адз.лiк, буд.час
выйдзеш - адз.лiк, буд.час
здзiвiшся - адз.лiк, буд.час
стане - адз.лiк, буд.час
У лесе гаспадарыла залатая восень. А ў вясковых садах i агародчыках яшчэ цвiлi вяргiнi, астры, флёксы. Але мiнуў дзень-другi, i нечакана ўначы лёг першы зазiмак. Выйшаў ранкам з дому на вулiцу i мiжволi здзiвiўся. Усё навокал стала бялюткiм ад шэранi.
Гэта засеяная града як можна не паняць