<span><span>Помнік Максіму Багдановічу, усталяваны ў скверы
перад тэатрам оперы і балета, недалёка ад месца, у якім нарадзіўся і
жыў паэт. Ён адкрыты дванаццатага снежня тысяча дзевяцьсот восемдзесят
першага года, у дзень дзевяностагоддзя дня нараджэння Багдановіча.
Бронзавая статуя паэта, вышынёй больш за чатыры з паловай метраў,
усталяваная на вузкім, каля паўметра, пастаменце з чырвонага граніту.
Паэт адлюстраваны са скрыжаванымі на грудзях рукамі. У правай руцэ букет
васількоў - кветак, апетых у яго паэзіі. У ракурсе фігуры, задуменни,
скіраваным поглядзе, выражаны душэўны парыў, сыноўняя любоў да роднай
беларускай зямлі. Помнік удала звязаны з навакольным ландшафтам,
арганічна ўвайшоў у ансамбль вуліцы Янкі Купалы, на якую ён арыентаваны.</span></span>
Я прыйшоў дадому пасля вясёлага дня ў школе. Пераапрануўся, паклаў свой партфель ля тумбачкі і лёг спаць. І тут я чую чыё-то спевы. Я спачатку падумаў, што мне пачулася. Але яно ўсё гучала і гучала прыгожымі рознакаляровымі гукамі. І паглядзеў у акно, і здзівіўся: Гэта ж зоркі спяваюць! Зараз зразумела, чаму так прыгожа ... Пасля гэтага, я ўвесь сдела дзень думаў толькі аб зорках і аб іх песнях.
«Жыція Ефрасінні Полацкай» («Аповесці жыцця і смерці святой і блажэннай і найпадобнейшай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Святога Спаса і Найсвяцейшай Ягонай Маці, што ў горадзе Полацку»):Пачынаецца «Жыціе...» зваротам: «...Паслухайце ўважліва... памякчыўшы нівы сэрцаў вашых, і прыміце ў іх насенне ўратавальнага жыцця найпадобнейшай той, яе подзвігі і працу святую і любоў да Бога».Князь Усяслаў меў многа сыноў. У меншага яго сына Георгія нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі Прадславай. Была яна вельмі здольнай да кніжнай навукі. Шырока разышлася слава пра яе мудрасць і прыгажосць. Князі пачалі пасылаць да бацькі Прадславы сватоў. Даведаўшыся, што яе збіраюцца выдаць замуж, юная князёўна сказала сабе: «Што ж учынілі нашыя роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне». Прадслава пайшла ў манастыр і пастрыглася ў манашкі пад імем Ефрасіння. Бацька, даведаўшыся, што зрабіла яго любая дачка, моцна перажываў.Спачатку Ефрасіння жыла ў мураванай келлі ў царкве Святой Сафіі. Потым епіскап Ілья па Божаму знаку адправіў маладую манашку ў Сяльцо, дзе стаяла царква Святога Спаса. Стаўшы ігуменняй, Ефрасіння дамаглася пострыгу сясцёр Гарыславы і Звеніславы.За 30 тыдняў Ефрасінняй была пабудавана каменная царква Святога Спаса і створаны пры ёй манастыр. У другую збудаваную царкву Ефрасіння унесла, з дазволу царградскіх цара Мануіла і патрыярха Лукі, абраз Божай Маці, напісаны пры жыцці яе.Сабрала Ефрасіння ўсіх сваіх братоў і аб'явіла аб рашэнні ісці ў Іерусалім. Перад адыходам загадала епіскапу Дыянісію пастрыгчы пляменніц Кірыяну і Волыу, назваўшы адну Агаф'яй, другую — Яўфіміяй.Дайшоўшы з братам Давідам і сястрой Еўпраксіяй да Іерусаліма, Ефрасіння цалавала гроб Госпадаў, прасіла ў малітве Бога, каб прыняў яе дух у святым горадзе. Калі«Божым наканаваннем... занядужыла і пачала хварэць», то паслала купіць сабе дамавіну ў камры Святой Багародзіцы. Праз 24 дні Ефрасіння «аддала душу ў рукі Бога жывога... і ўвайшла ў пакоі нябесныя».<span>Твор заканчваецца пахвалой Ефрасінні Полацкай.
Держи:)</span>