9. Перакладзіце на беларускую мову: Читая, открыв (двери), начавшись, осматривая. 10. Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзее
9. Перакладзіце на беларускую мову:
Читая, открыв (двери), начавшись, осматривая.
10. Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзеепрыслоўяў:
1) Падыходзячы да кабінета дырэктара, у супрацоўнікаў узнікла спрэчка; 2) Плануючы сваю дзейнасць, сакратар увязвае яе з планамі дзейнасці кіраўніка; 3) Зразумеўшы сваю нетактоўнасць, сакратар змоўк; 4) Даведаўшыся пра кадравыя змены, нас акрыліла надзея дасягнення дамоўленасці з партнёрамі; 5) Доўга нахадзіўшыся па горадзе, мне вельмі захацелася адпачыць.
10. 1,4,5 (асноўнае і дадатковае
дзеянне павінна выконвацца адной асобай, а ў гэтых сказах - рознымі) Правільна так: 1) Калі супрацоўнікі падыходзілі да кабінета дырэктара, у іх узнікла спрэчка. 4) Калі мы даведаліся пра кадравыя змены, нас акрыліла надзея дасягнення дамоўленасці з партнёрамі. 5) Доўга нахадзіўшыся па горадзе, я захацеў адпачыць.