При движении по дорогам общего пользования велосипедисты должны соблюдать правила дорожного движения.
Пры выбары жанру, тэматыкі, вобразаў будучага твора пісьменнік звычайна кіруецца сваімі поглядамі, інтарэсамі, сваім густам. Але ёсць вобраз, які жыве ў творчасці кожнага вядомага пісьменніка. Гэты вобраз нельга абмінуць, бо ён увасабляе самага дарагога чалавека ў жыцці — Маці. Вобраз маці, клапатлівай, пяшчотнай, бескарыслівай і самаахвярнай, авеяны самай высокай паэзіяй. Пісьменнікі зноў і зноў звяртаюцца да гэтага вобраза, бо ён невычарпальны, як і мацярынская любоў. Многія беларускія пісьменнікі вельмі глыбока раскрылі вобраз маці. Адзін з іх — Янка Брыль. У апавяданні «Маці» ён намаляваў велічны вобраз беларускай жанчыны, якая пад пагрозай смерці не адмовілася дапамагчы палонным — чужым сынам. Яна перажывае боль і па сваіх сынах. Двух старэйшых выгнала з дому вайна. А малодшы, хоць і застаўся пры ей, трывожыць яе не менш, бо не сядзіць у хаце, а некуды знікае на цэлыя ночы. Калі ўцекачы з лагера пастукалі ў акно яе хаты, маці пастаралася забыць пра тэлеграфны слуп з наклеенай аб'явай, якая пагражала смерцю: «Заходзьце, хлопчыкі! Я вам хоць малачка...» Яе самаахвярнасць глыбока хвалюе. Не можа не ўразіць і яе мужнасць. Калі раніцою фашысты вядуць яе і яшчэ чатырох босых, у вайсковых лахманах мужчын, яна не просіць ні літасці, ні спагады. Гордая, проставалосая, склаўніы мазалямі да мазалёў так мала цалаваныя ў жыцці рукі, яна ідзе ў святле ранішняга сонца. I нават у сваю апошнюю часіну маці думае не пра сябе, а пра сваіх сыноў: «Хавай іх, Божа, усіх трох ад куль, дай ім усім убачыць матчыну магілу!..» Яна думае пра чатырох палонных, з якімі яе так зрадніла доля, што ей суджана адна з імі магіла. «Яна аддала ім усё, што магла... А тут нават не азірнешся... I яна рабіла адно — яшчэ як мама вучыла — малілася. I за сваіх сыноў, і за чужых, і за сябе...» Пісьменнік не называв імя сваей гераіні. Яна — маці, і гэтым сказана ўсё. Яшчэ адзін вобраз маці, на плечы якой леглі выпрабаванні вайны, стварыў Я. Брыль у апавяданні «Сцежка-дарожка». Знешне суровая Іваніха поўная дабраты і заўсёды гатовая прыйсці на дапамогу маладой нявестцы. Пяшчотай поўніцца яе сэрца да маленькай унучкі, якая прынесла ў хату столькі радасці! Сама Іваніха ў жыцці пабачыла нямала гора. Яна рана аўдавела, і таму сама выводзіла дзяцей у людзі. Прыходзілася і недасыпаць, і недаядаць, і працаваць да ўтомы. Вайна прынесла многа пакутаў і клопатаў. Іваніха ўсім сэрцам імкнецца дапамагчы фронту, чым можа. Калі адступалі нашы салдаты, яна некалькі разоў на тыдзень рашчыняла хлеб, варыла і пякла, каб накарміць іх і даць у дарогу. Самай вялікай падзякай для яе было, калі нечы сын называў яе «святым для ўсіх і ўсюды словам». Іваніха — мужная жанчына. Яна ва ўмовах акупацыі хавае ў гумне аднаго з тых, хто пайшоў змагацца супраць нелюдзяў і гуртуе вакол сябе вясковых хлопцаў. Пра маці можна гаварыць бясконца. Без яе светлага вобліку немагчыма ўявіць ні роднай хаты, ні самага дарагога кутка на зямлі. I пакуль жыве маці, пакуль сустракае нас яе ласкавая усмешка, пакуль можна падзяліцца з самым родным чалавекам і горам, і радасцю, мы адчуваем сябе ўпэўненымі ў заўтрашнім дні. I таму трэба берагчы, шанаваць і любіць сваіх маці.